Чувашыя гатовая памяняць суставы тромстам беларусам — кіраўнік расійскага рэгіёну
15 ліпеня, Позірк. Чувашская Рэспубліка гатовая аказаць беларусам дапамогу па замене суставаў, паведаміў кіраўнік гэтага суб’екта Расіі Алег Нікалаеў 15 ліпеня ў Мінску на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
Паводле слоў расійскага чыноўніка, у Чэбаксарах сярод іншага дзейнічае федэральны цэнтр артапедыі і эндапратэзавання.
“Па гэтым напрамку калегі выказалі патрэбу, што для жыхароў Беларусі замена суставаў актуальная, — цытуе госця прэс-служба Лукашэнкі. — І мы тут гатовыя, калі трэба, падставіць плячо. Калі неабходна, да 300 чалавек мы гатовыя прыняць з Беларусі і аказаць высокатэхналагічную медыцынскую дапамогу”.
Анансуючы візіт чувашскай дэлегацыі ў Беларусі, Нікалаеў напісаў у сваім тэлеграм-канале, што “ёсць настрой на павелічэнне тавараабароту ў 2024–2025 гадах, перш за ўсё гэта тычыцца харчавання і сельскагаспадарчай сыравіны”. Ён таксама праявіў цікавасць да супрацы ў галінах грамадскага транспарту, выкарыстання штучнага інтэлекту, распрацоўкі адзіных лічбавых платформ для тэхнікі, станкабудавання, робататэхнікі, беспілотных тэхналогій.
Лукашэнка на сустрэчы адзначыў, што ў 2022 і 2023 гадах тавараабарот паміж Беларуссю і Чувашыяй складаў каля 122 млн долараў, яго “трэба падвойваць”. У бакоў, на яго думку, можа быць узаемны інтарэс у сферы прамысловасці, транспарту і машынабудавання, гуманітарнай сферы і ў аграпрамысловым комплексе.
У сярэдзіне траўня Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра планы павялічыць у 2024 годзе колькасць аперацый па эндапратэзаванні каленнага і тазасцегнавага суставаў на 30,7% у параўнанні з 2023-м. Плануецца выканаць больш за 17 тыс. аперацый па замене суставаў, з іх 6,6 тыс. — каленнага.
Паводле інфармацыі ведамства, чаканне аперацыі па замене тазасцегнавага сустава складае больш за год (на пачатак лютага 2024 года ў чарзе было 11,7 тыс. чалавек, на пачатак чэрвеня 2023-га — 14 тыс., студзеня 2020-га — 7,1 тыс.), каленнага сустава — больш за два гады (14 тыс., 15 тыс., 9,1 тыс.).
На нарадзе 23 траўня 2023 года Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад ранейшага міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча да канца года ліквідаваць чаргу на эндапратэзаванне суставаў. Вырашыць праблему чакання ў лютым 2024-га паабяцаў цяперашні міністр Аляксандр Хаджаеў.
У 2022 годзе ўлады ініцыявалі “справу артапедаў”: медыкі нібыта атрымлівалі незаконныя ўзнагароды ад прыватных кампаній, якія пастаўлялі некаторыя віды медыцынскіх вырабаў, у тым ліку суставы для імплантацыі. 35 артапедаў было затрымана.
Піневіч папрасіў у Лукашэнкі дазволу ўзяць на парукі абвінавачаных у хабарніцтве ўрачоў. Той пагадзіўся, выставіўшы ўмовы: яны павінны прызнаць віну, аддаць незаконна атрыманыя сродкі, пайсці на працу, якую прапануе міністр.
У верасні 2022 года Мінздароўя прыпыніў працу медцэнтра “Мерсі”, пабудаванага пры падтрымцы Сусветнага банка. Беларускі расследавальніцкі цэнтр (БРЦ) адзначаў, што некаторы час “Мерсі” быў адзінай медустановай у краіне, дзе было магчыма паставіць імпартны пратэз пры пратэзаванні тазасцегнавага сустава. Такую прэферэнцыю БРЦ звязваў са складам заснавальнікаў і іх знаёмствам з набліжанымі да Лукашэнкі бізнесменамі і яго старэйшым сынам Віктарам.
- ЭканомікаУ жніўні продажы "БелДжы" на рынку РФ знізіліся на 7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
Продажы новых грузавікоў МАЗ на рынку Расіі ў жніўні знізіліся на 27%
- Палітыка
Швецыя працягне падтрымліваць беларускія дэмсілы, заяўляе АПК
- Палітыка, Эканоміка
Кіраўнік МЗС звязаў удзел у ініцыятыве "Пояс і шлях" з захаваннем міру ў Беларусі
- Палітыка
Лукашэнка лічыць, што беларусам цяжка зразумець матывы еўрапейскіх эліт
- Эканоміка
Долар і еўра патаннелі на біржавых таргах 12 верасня
- Палітыка
Ваенная акадэмія гатовая пашыраць пералік спецыяльнасцей пад запыты Кітая — Хрэнін
- Грамадства, ПалітыкаЗа траціну верасня Літва спыніла больш спробаў парушэння мяжы з Беларусі, чым за ўвесь жнівеньМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
Лукашэнка сцвярджае, што “не прывык дзяліць людзей паводле нацыянальнасцяў” (дапоўнена)
- Грамадства
На мяжы з Літвой затрымалі дваіх мужчын з беспілотнікамі
- Грамадства, Палітыка
Лукашэнка сцвярджае, што "не прывык дзяліць людзей паводле нацыянальнасцяў"
- ЭканомікаБелстат: За восем месяцаў будаўніча-мантажныя работы падаражэлі на 12%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
Смяротныя аварыі здарыліся 12 верасня ў Рагачоўскім раёне і Мінску
- Палітыка
Еўрапарламент 18 верасня абмяркуе сітуацыю з беларускімі палітвязнямі
- Грамадства, Палітыка
Сейм Латвіі прыняў папраўкі з забаронай на знаходжанне ў краіне аўто з беларускімі нумарамі
- Палітыка
Праваабаронца Кісляк абскардзіў у грузінскім судзе адмову ў наданні прытулку
- Грамадства
Гарыць лес на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка
- Палітыка, Эканоміка
Беларусь выкарыстоўвае для перавалкі сваёй прадукцыі 14 расійскіх партоў, аб'ёмы растуць — кіраўнік Мінтранса
- ПалітыкаПраваабаронца Кісляк абскардзіў у грузінскім судзе адмову ў наданні прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Новаствораны "Першы інфармацыйны" канал уключаны ў абавязковы ТБ-пакет
- Палітыка, Эканоміка
"Беларуськалій" пяць гадоў пастаўляў тэхнічную соль у "днр" і "лнр" — расследаванне
- Эканоміка
"Расатам" прапануе на разгляд тры пляцоўкі для захоўвання радыеактыўных адкідаў БелАЭС
- Эканоміка
У жніўні больш за ўсё падаражэлі капуста, агуркі, цытрусавыя
- ЭканомікаУ жніўні больш за ўсё падаражэлі капуста, агуркі, цытрусавыя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
На вучэннях у Століне МУС адпрацавала гарадскі бой з "дыверсійнымі групамі"
- Палітыка
Маці журналісткі Вольгі Класкоўскай з'ехала з Беларусі
- Палітыка
Апеляцыйны суд Сербіі адправіў на дапрацоўку справу аб экстрадыцыі Андрэя Гнёта
- Грамадства, Эканоміка
Мінпрацы: 81% тых, хто атрымлівае сямейны капітал датэрмінова, выкарыстоўвае яго для паляпшэння жыллёвых умоў
- Палітыка
МУС вучыцца змагацца з "незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі", Кубракоў ускосна аднёс да іх УСУ