Эстонія таксама забараняе ўезд у краіну аўтамабіляў з беларускімі нумарамі
17 ліпеня, Позірк. Транспартныя сродкі з беларускімі нумарамі “не будуць дапушчаныя ў Эстонію незалежна ад падстаў знаходжання іх уладальніка або карыстальніка ў Эстоніі або Еўрапейскім саюзе”, паведамляе МЗС гэтай балтыйскай дзяржавы. Дата, з якой уступае ў сілу забарона, не называецца.
Падставай для такога рашэння паслужылі санкцыі Еўрасаюза, прынятыя 29 чэрвеня, адзначае знешнепалітычнае ведамства.
У МЗС дапусцілі, што ў “абмежаваных выпадках” могуць быць зробленыя выключэнні, да прыкладу, з гуманітарных меркаванняў або аўтамабіляў з дыпламатычнымі нумарамі.
Міністр замежных спраў Маргус Цахкна мяркуе, што забарона на ўезд транспартных сродкаў з беларускімі нумарамі ў ЕС з’яўляецца “адзіна правільнай, бо беларускі рэжым наўпрост дапамагае ажыццяўляць і падтрымлівае агрэсію Расіі ва Украіне”.
Ён нагадаў, што аналагічныя пастановы прынялі Латвія і Літва: “Калі дзейнічаць супольна, то абмежаванні будуць больш эфектыўнымі, і гэта дасць магчымасць павялічыць кошт садзейнічання агрэсіі беларускаму рэжыму і не дапусціць абыходу санкцый, уведзеных супраць Расіі”.
Разам з тым кіраўнік МЗС падкрэсліў, што афіцыйны Талін “працягне падтрымліваць тых грамадзян Беларусі, якія вымушаныя пакінуць краіну праз рэпрэсіі”.
Ведамства паведаміла, што транспартны сродак з беларускімі нумарамі, які знаходзіцца ў Эстоніі, павінен быць перарэгістраваны ў тэрмін ад 5 да 12 дзён у залежнасці ад сітуацыі ў адпаведнасці з Законам аб дарожным руху.
Акрамя таго, транспартны сродак павінен быць задэклараваны на мытні на працягу шасці месяцаў, а таксама павінны быць выплачаныя імпартныя пошліны або заяўлены льготы.
З 16 ліпеня асобам на легкавых аўтамабілях з беларускімі нумарамі забаронена ўязджаць у ЕС праз пункты пропуску на мяжы Латвіі з Беларуссю і Расіяй, з 18 ліпеня — праз Літву (да 16 жніўня дзейнічае адтэрміноўка для прыватных асоб, якія не выкарыстоўваюць аўтамабіль у камерцыйных мэтах).
29 чэрвеня Савет Еўрасаюза прыняў новыя абмежавальныя меры эканамічнага характару ў дачыненні да Беларусі ў сувязі з удзелам рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны. Сярод іншага была пашыраная забарона на перавозку грузаў аўтатранспартам па тэрыторыі ЕС прычэпамі і паўпрычэпамі з беларускай рэгістрацыяй, у тым ліку пры перавозцы грузавікамі, зарэгістраванымі не ў Беларусі.
Акрамя таго, каб мінімізаваць рызыку абыходу санкцый, зарэгістраваным у ЕС кампаніям, якія належаць беларускім фізічным або юрыдычным асобам на 25% або больш, “павінна быць забаронена станавіцца аўтатранспартным прадпрыемствам або перавозіць тавары аўтатранспартам у саюзе, у тым ліку транзітам”.
Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская заявіла 16 ліпеня, што “абмежаванні на ўезд у Еўрасаюз аўтамабіляў з беларускай рэгістрацыяй — “паспешнае і шкоднае рашэнне, якое б’е па людзях, а не па рэжыме Лукашэнкі”.
На гэтым фоне Лукашэнка ўхваліў ініцыятыву свайго МЗС аб увядзенні з 19 ліпеня бязвізавага рэжыму для 35 грамадзян краін Еўропы, якія ўязджаюць праз памежныя пераходы і аэрапорты.
- Палітыка
Расійскі дрон, які заляцеў з Беларусі, быў начынены выбухоўкай — Нацыянальныя ўзброеныя сілы Латвіі
- Грамадства, Палітыка
Заяўнікі, старэйшыя за 60 гадоў, могуць падавацца на польскую візу па запрашэнні ад дзяцей і ўнукаў без папярэдняй рэгістрацыі
- Палітыка
У Львове адкрыўся Беларускі дом і музей на яго базе
- Палітыка, Эканоміка
Наўседа мае намер прапанаваць Сейму Літвы дэнансаваць пагадненні з Беларуссю і РФ па інвестыцыях
- Грамадства, Палітыка
Пратасевіч сцвярджае, што прызначаны яму ў рамках "справы Nexta" штраф скасаваны
- Палітыка
Беларусь будзе "настолькі актыўная ў стасунках" з В'етнамам, наколькі дазволіць сабе яго кіраўніцтва — Лукашэнка
- Эканоміка
Долар, еўра і расійскі рубель патаннелі на таргах БВФБ 9 верасня
- Грамадства, Палітыка
4,3 тыс. жыхароў краін Еўропы наведала Беларусь без віз за тыдзень — Дзяржпагранкамітэт
- Грамадства, Палітыка
Польшча спыніла дзейнасць групы вымагальнікаў даных, у якой былі беларусы
- Грамадства, Палітыка
У "спіс экстрэмістаў" дададзены яшчэ 21 чалавек, у тым ліку пяць палітвязняў
- Грамадства, Палітыка
У незалежным медыясектары Беларусі плануецца стварыць орган этычнага самарэгулявання
- Палітыка
Лукашэнка гатовы ў бліжэйшы час наведаць Алжыр
- Грамадства, ПалітыкаУлады плануюць ліквідаваць Тураўскае навукова-асветніцкае таварыстваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
ЕАБР: Рост крэдытаў і даходаў у Беларусі падтрымлівае высокую спажывецкую актыўнасць
- Грамадства, Палітыка
Lawtrend: З 2020 года ў Беларусі ліквідавана не менш за 1.777 НКА
- Грамадства, Палітыка
Зборы тэрытарыяльных войскаў Віцебскай вобласці пройдуць 10 верасня — 3 кастрычніка
- Палітыка
Мінск і Пхеньян хутка чакае "значны прагрэс" у эканамічнай супрацы, лічыць Лукашэнка
- Палітыка, Эканоміка
Паўднёвая Карэя афіцыйна пашырыла пералік абмежаванняў на экспарт у Беларусь і РФ
- АнонсыАнонсы падзей на 9 верасня — 8 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Ціханоўская пра беспілотнік у Латвіі: Рэжым Лукашэнкі ўяўляе пагрозу для суседзяў і ўсёй Еўропы
- Палітыка
Лукашэнка перакананы ў развіцці партнёрства з Таджыкістанам на базе "сумеснай гістарычнай мінуўшчыны"
- ЭканомікаКіраўнік Мінпрама заявіў пра "добрыя кантракты" з Нігерыяй — "гэтай выдатнай краінай"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Вальфовіч назваў колькасць украінскіх войскаў на мяжы з Беларуссю ў 8,5 раза меншую, чым Лукашэнка
- Палітыка
Дзяржміністр ФРГ: Умовы ўтрымання Калеснікавай — сведчанне баязлівасці Лукашэнкі
- ПалітыкаВальфовіч: Калі нехта ў Беларусі паспрабуе арганізаваць “каляровую рэвалюцыю”, мы іх прыдушым адразу жМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Латушка: Мы ведаем, што заўсёды з Усходу на нас ішла навала
- Палітыка
НАУ перадало ў МУС Польшчы матэрыялы для ўвядзення новых санкцый супраць датычных да міграцыйнага крызісу
- Грамадства, Палітыка
У Латвіі разбіўся расійскі беспілотнік, які заляцеў, як мяркуецца, з Беларусі
- Грамадства
У Гомельскай і Магілёўскай абласцях захоўваецца надзвычайная пажаранебяспека, у Мінску — смог
- Палітыка
Ціханоўская: ў Аршанскай бітве продкі спынілі захопніцкія амбіцыі Расіі, з якімі свет змагаецца сёння