З-за залевы ў Мінску паралізаваная праца больш як 40 маршрутаў грамадскага транспарту (абноўлена)

18 ліпеня, Позірк. Лівень, які абрынуўся на Мінск раніцай 18 ліпеня, паралізаваў працу больш чым 40 маршрутаў грамадскага транспарту, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз экстраных паведамленняў аб дарожнай абстаноўцы, якія распаўсюджваюцца прадпрыемствам “Мінсктранс”.
Парушаны рух 24 тралейбусных, 16 аўтобусных і 6 трамвайных маршрутаў. Вада затапіла розныя ўчасткі амаль 30 вуліц і праспектаў, у тым ліку Незалежнасці і Пераможцаў. У асноўным непагадзь закранула паўночную палову горада і цэнтр.
Дынаміка радарнай карты сведчыць, што ў бліжэйшы час моцны дождж не спыніцца.
На 18 ліпеня Белгідрамет прагназаваў у Мінску кароткачасовы дождж з верагоднасцю 70-80% (кароткачасовым лічыцца дождж працягласцю да трох гадзін), штармавое папярэджанне не выпускалася.
Абнаўленне ў 12:15: Сталічны метрапалітэн у 12:07 паведаміў, што з-за залевы зачыненая станцыя першай лініі “Парк Чалюскінцаў”.
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла 12-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на трэцім месцы ў ЕАЭС па падаражэнні квартплаты і тарыфаў ЖКП (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка



