З пачатку ўборачнай кампаніі МУС выявіла 21 злачынства (дапоўнена)

18 ліпеня, Позірк. У перыяд уборачнай кампаніі супрацоўнікі ўнутраных спраў выявілі 21 злачынства, заявіў 18 ліпеня на прэс-канферэнцыі старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Ілля Вайтовіч.
Паводле яго слоў, распачатыя крымінальныя справы па фактах атрымання хабараў, крадзяжу дызельнага паліва і збожжа, прысваення буйных грашовых сум.
“За крадзёж 9 тон збожжа пшаніцы было затрымана некалькі спецыялістаў аднаго з сельгаспрадпрыемстваў Пастаўскага раёна (Віцебская вобласць)”, — адзначыў прадстаўнік ГУБЭЗ, падкрэсліўшы, што МУС праводзіць “поўны комплекс мерапрыемстваў” па кантролі за ўборачнай кампаніяй.
Асноўнымі задачамі супрацоўнікаў міліцыі ён назваў “недапушчэнне зрыву запланаваных тэрмінаў уборачнай кампаніі, выяўленне злачынстваў і правапарушэнняў, фактаў безгаспадарчасці, а таксама працоўнай дысцыпліны”.
Створаныя ў кожным рэгіёне мабільныя групы, паведаміў Вайтовіч, “штодня праводзяць зверку” ўсёй сельскагаспадарчай тэхнікі, яе наяўнасць і гатоўнасць да палявых работ, захаванасць гаруча-змазачных матэрыялаў і іншых таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў.
“Супрацоўнікамі міліцыі праверана каля 200 тыс. адзінак тэхнікі, у тым ліку звыш 7 тыс. збожжаўборачных камбайнаў, — удакладніў прадстаўнік ведамства. — Па выніках такіх маніторынгаў вынесена больш за 700 прадстаўленняў аб ліквідацыі прычын і ўмоў, якія спрыяюць учыненню правапарушэнняў”.
Паводле слоў спікера, згодна з распараджэннем кіраўніка МУС, кожнаму факту здзяйснення “супрацьпраўных дзеянняў, парушэння працоўнай дысцыпліны, асабліва п’янству” супрацоўнікі ведамства дадуць “прынцыпова жорсткую ацэнку, нягледзячы на статус і службовае становішча асобы”.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 19 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 21 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



