Ціханоўская павіншавала з прызначэннямі кіраўнікоў Еўракамісіі і МЗС Вялікабрытаніі

18 ліпеня, Позірк. Святлана Ціханоўская на сваёй англамоўнай старонцы ў “Х” (“Твітары”) павіншавала Урсулу фон дэр Ляен з пераабраннем на пасаду старшыні Еўрапейскай камісіі, а Дэвіда Лэмі — з прызначэннем на пасаду міністра замежных спраў Вялікабрытаніі.
“Ваша моцнае лідарства працягвае натхняць і аб’ядноўваць нас у Еўропе”, — напісала дэмлідар, віншуючы фон дэр Ляен.
Беларускі палітык выказала надзею на “працяг цеснага супрацоўніцтва на шляху да вольнай і дэмакратычнай Беларусі”.
Новага кіраўніка брытанскага Форын-офіса Ціханоўская назвала “дарагім сябрам”, які атрымаў “заслужанае прызначэнне”.
Яна падзякавала Лэмі за “салідарнасць са свабоднымі Беларуссю і Украінай”.
На яе думку, у супрацоўніцтве з новым кіраўніком МЗС удасца вывесці беларуска-брытанскія адносіны на новы ўзровень.
З Лэмі Ціханоўская сустракалася ў кастрычніку 2023 года ў Лондане. На той момант ён быў міністрам замежных спраў у ценявым кабінеце апазіцыйных лейбарыстаў, якія выйгралі датэрміновыя парламенцкія выбары ў сёлетнім ліпені.
За кандыдатуру Урсулы фон дэр Ляен 18 ліпеня прагаласаваў 401 дэпутат Еўрапарламента пры неабходным мінімуме 361, супраць — 284, устрымалася — 15.
Ціханоўская неаднаразова сустракалася са старшынёй Еўракамісіі. Апошні раз кароткая сустрэча адбылася пасля выступу беларускага дэмлідара 6 сакавіка на кангрэсе Еўрапейскай народнай партыі ў Бухарэсце (Румынія). Да гэтага яны бачыліся ў кастрычніку 2023 года. У лютым 2023-га на палях Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы Ціханоўская абмяркоўвала са старшынёй Еўракамісіі пытанне “пашпартоў новай Беларусі”. Сустракаліся яны таксама ў верасні 2022 года і снежні 2021-га.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаУ Гомелі і вобласці КДБ працягвае праверку адвакатаў — крыніца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНа чварціну вырасла за год пратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла амаль у 6 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак амаль на траціну — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка