Каманда Ціханоўскай збірае інфармацыю па справе грамадзяніна ФРГ, прыгаворанага да смерці ў Беларусі
19 ліпеня, Позірк. Беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская “занепакоеная навіной пра тое, што грамадзянін Германіі Рыка Крыгер быў прыгавораны да смерці рэжымам Лукашэнкі”.
“У цяперашні час мы збіраем дадатковую інфармацыю па яго справе. Наколькі нам вядома, яго вінавацілі ў некалькіх злачынствах, звязаных з так званым “экстрэмізмам”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Раней дарадца Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў паведаміў, што офіс дэмлідара перадаў прадстаўнікам МЗС Германіі даныя, якія сведчаць пра тое, што нямецкаму грамадзяніну ў Беларусі “пагражае выключная мера”.
Ён выказаў спадзеў на тое, што дэмакратычныя краіны разам змогуць “выратаваць жыццё чалавека, якога абвінавачваюць у цяжкіх злачынствах на сумнеўных падставах”.
19 ліпеня праваабарончы цэнтр “Вясна” пацвердзіў факт таго, што 24 чэрвеня Мінскі абласны суд вынес смяротны вырак 30-гадоваму грамадзяніну Германіі Рыка Крыгеру. Першым інфармацыю пра прыгавор са спасылкай на ўласныя крыніцы распаўсюдзіў тэлеграм-канал “МотолькоПомоги”.
Грамадзянін ФРГ абвінавачваўся паводле ч. 4 арт. 295 (незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), ч. 4 арт. 309 (наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін), ч. 3 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім), ч. 3 арт. 289 (акт тэрарызму), арт. 3581 (агентурная дзейнасць) і арт. 133 (наёмніцтва) Крымінальнага кодэкса.
МЗС і амбасада ФРГ "актыўна абараняюць інтарэсы" асуджанага да смяротнага пакарання Рыка Крыгера
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаПа выніках першага паўгоддзя Беларусь была лідарам у ЕАЭС паводле вытворчасці сельгаспрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ 2026 годзе ў галіне рэалізаваныя два значныя для краіны інвестпраекты — кіраўнік МінбудархітэктурыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства2 жніўня ў трох гарадах Гомельскай вобласці зафіксаваныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



