Мігрант, пасля нападу якога памёр польскі вайсковец, усё яшчэ ў Беларусі — СМІ

20 ліпеня, Позірк. Кампетэнтныя органы Польшчы высветлілі асобу чалавека, які 28 траўня на мяжы з Беларуссю напаў на польскага вайскоўца Матэвуша Сітэка, у выніку чаго той пасля сканаў, паведамляе RMF FM са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Адзначаецца, што следчыя прааналізавалі кадры моманту нападу на мяжы, пасля чаго польскія спецслужбы некалькі тыдняў “дапытвалі мігрантаў, што трапілі ў Польшчу”, выкарысталі “інфарматараў з груп мігрантаў, якія знаходзяцца ў Беларусі”.
“У выніку зараз дакладна вядома, хто менавіта 28 траўня параніў польскага салдата нажом, прымацаваным да палкі, калі група мігрантаў фарсіравала памежную сцяну ў раёне вёскі Дубічэ-Царкеўнэ”, — паведамляе RMF FM.
Паводле інфармацыі медыя, гэты чалавек “усё яшчэ знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі”. Разам з тым не выключаецца, што “пасля раскрыцця інфармацыі пра яго асобу” ён уцячэ з краіны “ў Сірыю ці іншую блізкаўсходнюю краіну”. “Злавіць яго там польскім службам і пасля прыцягнуць да адказнасці, як ні парадаксальна, будзе прасцей”, — сцвярджаецца ў матэрыяле.
21-гадовы Сітэк, вайсковец 1-й танкавай брыгады, памёр 6 чэрвеня ў бальніцы. У той жа дзень МЗС Польшчы накіравала Беларусі ноту з “рашучым патрабаваннем спыніць правакацыі на польска-беларускай мяжы і арганізацыю міграцыйных плыняў”, а таксама заклікала “выдаць падазраванага ў забойстве польскага грамадзяніна”.
7 чэрвеня беларускае знешнепалітычнае ведамства папракнула Варшаву ў “залішняй палітызацыі цалкам канкрэтнага пытання”, Дзяржпагранкамітэт заявіў пра гатоўнасць правесці “як аднабаковае, так і двухбаковае” расследаванне інцыдэнту “ў выпадку атрымання канкрэтных звестак пра абставіны трагедыі”.
Міністр замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі 17 чэрвеня раскрытыкаваў Мінск за рэакцыю на просьбу выдаць чалавека, што параніў вайскоўца. “Замест таго, каб знайсці і перадаць нам забойцу, яны адрэагавалі абвінавачваннямі ў нібы парушэнні Польшчай супрацоўніцтва паміж памежнікамі”, — сказаў чыноўнік.
Смерць Сітэка стала адной з прычын, з якой 13 чэрвеня на польска-беларускай мяжы пачала дзейнічаць часовая буферная зона, а ў Варшаве загаварылі пра магчымасць закрыцця пагранпераходаў.
З вясны 2021 года на мяжы Беларусі і Еўрасаюза працягваецца міграцыйны крызіс, які ўлады Польшчы і краін Балтыі называюць “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 8,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусь пачалі "больш актыўна" прыязджаць паляўнічыя з ЕС — БТПРМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь зарабіла на ўязным паляўнічым турызме 11,6 млн рублёў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства



