Ціханоўская заклікала да салідарнасці з Беларуссю ў чацвёртую гадавіну прэзідэнцкіх выбараў-2020

23 ліпеня, Позірк. “Адзначыць як Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю” чацвёртую гадавіну прэзідэнцкіх выбараў-2020 заклікала на сваёй старонцы ў сацсетцы “Х” (“Твітар”) дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
Паводле яе слоў, 9 жніўня трэба выказаць падтрымку беларусам, якія “на працягу дзесяцігоддзяў змагаюцца за свабоду і дэмакратыю”.
“Нягледзячы на працяг жорсткіх рэпрэсій супраць актывістаў, грамадзянскай супольнасці, свабодных СМІ і антываенных дэманстрантаў, беларусы працягваюць змагацца і рызыкаваць сваёй бяспекай дзеля асноўных каштоўнасцяў”, — адзначыла палітык.
Ціханоўская нагадала, што сёлета “споўнілася 30 гадоў аўтакратычнага праўлення Лукашэнкі”.
“Дыктатар прывёў краіну да палітычнага, эканамічнага і сацыяльнага крызісу і перадаў Беларусь пад кантроль іншага тырана і вайсковага злачынцу, [Уладзіміра] Пуціна. Аднак Лукашэнка больш не прадстаўляе інтарэсы беларусаў”, — падкрэсліла дэмлідар.
Палітык звярнула ўвагу на вялікую колькасць палітвязняў у Беларусі, многія з якіх “знаходзяцца ў крытычным стане”.
“За кратамі гэтыя людзі зведваюць бесчалавечнае абыходжанне, ім адмаўляюць у медыцынскай дапамозе, спатканнях са сваякамі, юрыдычных кансультацыях, перапісцы і пасылках”, — напісала Ціханоўская.
Яна таксама нагадала пра шэраг палітвязняў, якія працяглы час не маюць сувязі са знешнім светам (“інкамунікада”).
У сувязі з гэтым Ціханоўская заклікала далучыцца да дня салідарнасці з Беларуссю праз “заявы, паведамленні ў сацсетках, арганізацыю мерапрыемстваў”, а таксама “ўдзел у пікетах і выкарыстанне нацыянальных сцягоў на будынках”.

- Грамадства, ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў гадавы план па будаўніцтве жылля выкананы на 65,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Інвестыцыі ў асноўны капітал дзяржпрадпрыемстваў зменшыліся, прыватных і замежных — вырасліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 20 кастрычніка — 30 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаПасля васьмідзённай паўзы колькасць спробаў пераходу нелегалаў з Беларусі ў Польшчу зноў дасягнула трохзначнай адзнакіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка