МТЗ хоча стварыць зборачную вытворчасць у В’етнаме
25 ліпеня, Позірк. “Магчымасць арганізацыі зборачнай вытворчасці” ў В’етнаме разглядае Мінскі трактарны завод, паведамляе тэлеграм-канал прадпрыемства.
Адзначаецца, што на сустрэчы генеральнага дырэктара МТЗ Віталя Воўка, якая прайшла 24 ліпеня ў Мінску, з кіраўніком в’етнамскай кампаніі New Atlantic international Trading J.SC Нгуенам Бао Тхі абмяркоўваліся бліжэйшыя перспектывы развіцця гэтага кірунку.
“Па выніках выпрабаванняў трактара Belarus 451 у В’етнаме наша прадпрыемства прапрацоўвае магчымасць зборкі гэтай мадэлі тэхнікі. Кампанія зацікаўленая ў зборцы трактароў для наступнай іх рэалізацыі не толькі на сваёй тэрыторыі, але і ў іншых краінах Паўднёва-Усходняй Азіі”, — заявіла намесніца начальніка ўпраўлення прасоўвання і рэалізацыі прадукцыі ў краіны далёкага замежжа МТЗ Юлія Арабей.
У кастрычніку 2023 года акупацыйныя ўлады Запарожскай вобласці паведамлялі аб перамовах з беларускімі прадпрыемствамі ААТ “МТЗ” і ААТ “Аршанскі мясакансервавы камбінат” (Віцебская вобласць) па стварэнні сумесных вытворчасцяў.
У лістападзе прайшла цырымонія закладкі капсулы на месцы будаўніцтва ў Краснадары (Расія) мультыбрэндавага гандлёва-сэрвіснага цэнтра Belarus.
У сталіцы Калмыкіі Элісце (РФ) ў траўні гэтага года павінна было пачацца “маштабнае будаўніцтва” дылерскага цэнтра Мінскага трактарнага завода.
У 2018–2022 гадах МТЗ паставіў больш за 1,8 тыс. адзінак тэхнікі ў Зімбабвэ.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка