Насельніцтва ў 1,4 раза павялічыла выкарыстанне электрычнасці для ацяплення і падагрэву вады

25 ліпеня, Позірк. У першым паўгоддзі 2024 года насельніцтва выкарыстала 542,6 млн кВт⋅г электраэнергіі для ацяплення і падагрэву вады, што ў 1,4 раза больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года, паведамляе прэс-служба Міністэрства энергетыкі са спасылкай на кіраўніка ведамства Віктара Каранкевіча.
Для задавальнення попыту на электраэнергію працягваецца будаўніцтва і мадэрнізацыя электрасетак, на бягучы год запланаваны работы ў аб’ёме не менш як 3 тыс. км, паведаміў 25 ліпеня Каранкевіч на сустрэчы з калектывам торфабрыкетнага завода “Ляхавіцкі” (Брэсцкая вобласць).
За студзень — чэрвень 2024 года паступіла 16,3 тыс. зваротаў аб выдачы тэхумоў для выкарыстання электраэнергіі для ацяплення і гарачага водазабеспячэння, з іх задаволена 93%, гаворыцца ў рэлізе.
З 2019 года па ліпень 2024 года было 120,2 тыс. такіх зваротаў, задаволена 89,4%.
Мінэнерга адзначае рост электраспажывання таксама за кошт будаўніцтва новага электрыфікаванага жытла.
З 2021 года па чэрвень 2024 года ў Беларусі ўведзена ў эксплуатацыю 1,4 млн кв. м электрадамоў. Акрамя таго, вядуцца работы па пераводзе шматкватэрнага жылога фонду з выкарыстання цвёрдага паліва на электраэнергію, удакладніла ведамства.
“Значны імпульс электрыфікацыі жылфонду надала Беларуская атамная станцыя”, — падкрэсліў Каранкевіч.
З моманту ўключэння ў аб’яднаную энергасістэму першага энергаблока яна сумарна выпрацавала больш як 33 млрд кВт⋅г электраэнергіі, сказаў міністр.
Збудаванне БелАЭС завяршылася восенню 2023 года. Першы энергаблок станцыі сілкуе энергасістэму краіны з 3 лістапада 2020 года, другі — з 13 траўня 2023-га. У прамысловую эксплуатацыю яны ўведзены ў чэрвені 2021-га і лістападзе 2023-га адпаведна.
Аб’ект пабудаваны па праекце дзяржкарпарацыі “Расатам” і пераважна за кошт расійскага крэдыту (раней заяўлялася, што на станцыю выдаткавана 5,36 млрд долараў). 1 красавіка гэтага года Мінск мусіў пачаць пагашаць гэты крэдыт, але невядома, ці было гэта зроблена.
“Перспектывы партнёрства ў сферы атамнай энергетыкі” сярод іншага абмеркаваны на сустрэчы заміністра энергетыкі Дзяніса Мароза з намеснікам кіраўніка Мінэнерга РФ Паўлам Сніккарсам 25 ліпеня ў Мінску, паведамляе прэс-служба беларускага ведамства.
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла трэцяе месца па зніжэнні афіцыйнага курсу долара ў кастрычніку і за 10 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва зафіксавала рэкордную за апошнія паўгода колькасць спробаў нелегальнага пранікнення з беларускай тэрыторыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКакава-парашок, кава і курсы кіроўцы ў лідарах па падаражанні з пачатку 2025 года без уліку сезонных тавараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


