Лукашэнка прапанаваў Кубе ствараць сумесныя прадпрыемствы

26 ліпеня, Позірк. Беларусі і Кубе трэба не толькі пашыраць “супрацу ў традыцыйнай сферы гандлю”, але і выходзіць на “кааперацыйныя формы ўзаемадзеяння”, адзначыў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 26 ліпеня кубінскага прэзідэнта Мігеля Дыяс-Канеля Бярмудаса з Днём нацыянальнага паўстання.
“Стварэнне сумесных прадпрыемстваў па вытворчасці натуральнамалочнай прадукцыі, лекавых сродкаў, трактароў дасць пачатак якасна новаму этапу ў нашых эканамічных адносінах”, — прыводзіць тэкст паслання прэс-служба віншавальніка.
Лукашэнка падкрэсліў, што для Беларусі Куба з’яўляецца “адным з найважнейшых партнёраў і сяброў у Заходнім паўшар’і”.
Прэзідэнт Кубы на сустрэчы з беларускім прэм’ер-міністрам Раманам Галоўчанкам 17 ліпеня ў Гаване рашуча асудзіў санкцыі ЗША супраць Беларусі і ўмяшанне ў яе справы.
Падчас візіту беларускай урадавай дэлегацыі на Кубу былі падпісаныя дакументы аб пастаўках Мінскам і Гаванай медыкаментаў адзін аднаму.
“Мы хочам зрабіць Беларусь своеасаблівым хабам па прасоўванні інавацыйнай кубінскай фармацэўтычнай прадукцыі на рынкі краін Еўразійскага эканамічнага саюза”, — сказаў Галоўчанка.
На сустрэчы са сваім кубінскім калегам Мануэлем Марэра Крусам ён заявіў, што беларускі бок “старанна адпрацаваў” пералік тавараў, якія вырабляюцца Кубай, прапанаваных да пастаўкі ў Беларусь. “Акрамя традыцыйнай цікавасці да медыцынскіх прэпаратаў, беларускі бок зацікаўлены ў пастаўках рому, какава-бабоў, кавы, пюрэ з садавіны і іншых пазіцый”, — сказаў чыноўнік.
12 чэрвеня ў Мінску Беларусь і Куба падпісалі пратакол да міжурадавага пагаднення аб узаемных пастаўках.
Паводле слоў намесніка міністра замежных спраў Яўгена Шастака, дакумент вызначае “новую планку для аб’ёмаў тавараабмену — да 15 млн долараў для кожнага з бакоў на працягу пяці гадоў”.

- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЕЭК: У Беларусі, Казахстане і Расіі ў траўні вырасла афіцыйнае беспрацоўеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь у траўні была на другім месцы ў ЕАЭС паводле падаражэння прампрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства