Дзень прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце стане нацыянальным святам — Ціханоўская

27 ліпеня, Позірк. Рашэнне, ухваленае ў Мінску 27 ліпеня 1990 года, афіцыйна аформіла імкненне беларусаў да свабоды і незалежнасці, гэта “адзін з ключавых этапаў у гісторыі краіны”, адзначыла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў 34-ю гадавіну прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.
“Шлях да мары быў доўгім і поўным выпрабаванняў, — адзначыла палітык у сваім тэлеграм-канале. — Мы памятаем Кастуся Каліноўскага, які аддаў жыццё за нашую свабоду, і ўдзельнікаў Слуцкага паўстання, што ахвяравалі сабой, каб абараніць незалежнасць БНР. Шануем тых, хто не даў знішчыць нашую самабытнасць і гісторыю ў 30-х гадах ХХ стагоддзя — нягледзячы на няспынныя рэпрэсіі і гвалт”.
“Мы распавядаем дзецям пра тых, хто не дазволіў згаснуць беларускім культуры і мове, — пра Купалу, Коласа, Багдановіча, Чарота, Караткевіча, Быкава… Нам важна не даць гэтым імёнам знікнуць са старонак падручнікаў, з людской памяці. Гэта таксама пра штодзённую барацьбу за незалежнасць”, — дадала яна.
Незалежнасць, падкрэсліла Ціханоўская, — гэта пра “свабоду думак, выказванняў і самавыяўлення, а не толькі пра афіцыйныя паперы і законы”, пра “імкненне жыць у гармоніі з сабой і навакольным светам, паважаць годнасць і правы адно аднаго”, “магчымасць самастойна абіраць свой незалежны шлях і жыць у добрых адносінах з суседзямі”.
“Але самае галоўнае ў тым, што сапраўдная незалежнасць пачынаецца з кожнага з нас. Як толькі мы прымаем адказнасць за свой лёс, абіраем быць адкрытымі і справядлівымі, — адзначыла дэмлідар. — Калі разумеем, што нашая будучыня — гэта пэўныя ўчынкі і штодзённыя рашэнні, а не старонкі падручнікаў гісторыі. І зараз гэтыя ўчынкі трэба рабіць нам, і нам прымаць гэтыя рашэнні”.
“Я ўпэўненая, што нашыя рашэнні будуць правільнымі, бо ў нас ёсць пэўная мэта і цудоўныя прыклады. Гэта абавязкова прывядзе да таго, што сённяшні дзень стане сапраўдным нацыянальным святам”, — падсумавала Ціханоўская.
У сённяшняй Беларусі 27 ліпеня не з’яўляецца святам, аднак у 1991–1996 гадах у гэтую дату адзначаўся Дзень незалежнасці. У выніку ініцыяванага Аляксандрам Лукашэнкам рэферэндуму галоўнае дзяржаўнае свята перанеслі на 3 ліпеня — дзень вызвалення Мінска ад гітлераўскай акупацыі ў 1944 годзе.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8–11 сакавікаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала Савет Еўропы прыняць дэкларацыю ў падтрымку незалежнасці і суверэнітэту Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Пуцін паводзіць сябе, як п’яны сусед, калі не дабіваецца свайгоМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць прынятых на дадатковыя працоўныя месцы за пяць гадоў скарацілася на 7,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені па росту сельгаспрадукцыі Беларусь заняла ў ЕАЭС другое месца пасля першага годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ ЕАЭС запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах у нацвалюце больш за ўсё вырасла ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваПяць дзён запар у Беларусі фіксуюцца гістарычныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка