Украінка Ганчарэнка, якую абмянялі ў чэрвені, была затрыманая і асуджаная ў Беларусі за здымку расійскіх войск
31 ліпеня, Позірк. Падставай для крымінальнага пераследу ў Беларусі грамадзянкі Украіны Людмілы Ганчарэнкі, якую з чатырма яе суайчыннікамі абмянялі 28 чэрвеня, сталі знятыя ёю і перададзеныя Пагранічнай службе Украіны і відэа і фота расійскай ваеннай тэхнікі на беларускай тэрыторыі, паведаміла яна Deutsche Welle.
Ганчарэнка была прыгаворана ў Беларусі да трох гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 3581 КК (агентурная дзейнасць)
Паводле яе слоў, ролік знайшлі сілавікі падчас праверкі яе тэлефона пры перасячэнні мяжы.
На допытах у КДБ, сцвярджае былая вязня, ёй пагражалі ў выпадку не падпісання неабходных папер, што на той момант 13-гадовага сына адправяць у беларускі дзіцячы дом, а калі яму споўніцца 14 — “пасадзяць”. Паводле яе слоў, дзіця атрымала “моцную псіхалагічную траўму” — яго дапытвалі, “вазілі на дэтэктар хлусні”, пагражалі пісталетам.
Ганчарэнка і яшчэ траіх украінцаў, якіх рыхтавалі да абмену на расійскіх палонных, першапачаткова прывезлі ў катэдж пад Менскам, і, па яе выразе, сталі “адкормліваць”. Побач, сказала яна, увесь час знаходзіліся сілавікі: “Хто яны, мы не ведалі, яны маскі не здымалі, з намі не размаўлялі, толькі пыталіся, што нам трэба паесці ці папіць”.
Пазней да іх дадалі фігуранта справы аб дыверсіі на ваенным аэрадроме ў Мачулішчах (Мінскі раён) Мікалая Швеца.
Калі іх прывезлі на мяжу, у мікрааўтобус увайшоў сілавік і сказаў, што яны памілаваны і праз гадзіну будуць дома.
Затрыманага Швеца ў рамках дамоўленасцей з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім абмянялі на святара Ёнатана, паведаміў Аляксандр Лукашэнка 2 ліпеня на ўрачыстым сходзе да Дня незалежнасці.
Іншых вызваленых украінскіх грамадзян, паводле яго слоў, абмянялі на цяжкапараненых расейцаў. Акрамя Ганчарэнкі і Швеца гаворка ішла аб асуджаных паводле арт. 3581 КК Паўлу Купрыенку (7 гадоў зняволення), арт. 358 (шпіянаж) — Наталлі Захаранка (сястра Ганчарэнка, 9 гадоў), 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) — Кацярыне Бруханавай.
Увечары 28 чэрвеня Уладзімір Зяленскі і кіраўнік яго Офіса Андрэй Ярмак паведамілі, што Украіне “ўдалося вызваліць з расійскага палону яшчэ 10 чалавек”. У ліку вызваленых і перададзеных Кіеву згаданыя “пяць грамадзянскіх, якія былі захопленыя ў Беларусі і пазбаўленыя волі”.
Гэта першы вядомы выпадак вызвалення беларускіх палітвязняў па вайсковым трэку.
Дыверсія ў Мачулішчах праведзена 26 лютага 2023 года. Тады ў выніку атакі беспілотнікаў быў выведзены са строю расійскі ваенны самалёт А-50. Кіраўнік СБУ Васіль Малюк публічна прызнаў датычнасць ведамства да дыверсіі 25 сакавіка 2024 года.
Мітрапаліт Ёнатан (Анатоль Ялецкіх), які належыць да забароненай пасля пачатку вайны Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата, адбываў пяцігадовы тэрмін зняволення за апраўданне расійскай агрэсіі.
- Палітыка
Расійскі дрон, які заляцеў з Беларусі, быў начынены выбухоўкай — Нацыянальныя ўзброеныя сілы Латвіі
- Грамадства, Палітыка
Заяўнікі, старэйшыя за 60 гадоў, могуць падавацца на польскую візу па запрашэнні ад дзяцей і ўнукаў без папярэдняй рэгістрацыі
- Палітыка
У Львове адкрыўся Беларускі дом і музей на яго базе
- Палітыка, Эканоміка
Наўседа мае намер прапанаваць Сейму Літвы дэнансаваць пагадненні з Беларуссю і РФ па інвестыцыях
- Грамадства, Палітыка
Пратасевіч сцвярджае, што прызначаны яму ў рамках "справы Nexta" штраф скасаваны
- Палітыка
Беларусь будзе "настолькі актыўная ў стасунках" з В'етнамам, наколькі дазволіць сабе яго кіраўніцтва — Лукашэнка
- Эканоміка
Долар, еўра і расійскі рубель патаннелі на таргах БВФБ 9 верасня
- Грамадства, Палітыка
4,3 тыс. жыхароў краін Еўропы наведала Беларусь без віз за тыдзень — Дзяржпагранкамітэт
- Грамадства, Палітыка
Польшча спыніла дзейнасць групы вымагальнікаў даных, у якой былі беларусы
- Грамадства, Палітыка
У "спіс экстрэмістаў" дададзены яшчэ 21 чалавек, у тым ліку пяць палітвязняў
- Грамадства, Палітыка
У незалежным медыясектары Беларусі плануецца стварыць орган этычнага самарэгулявання
- Палітыка
Лукашэнка гатовы ў бліжэйшы час наведаць Алжыр
- Грамадства, ПалітыкаУлады плануюць ліквідаваць Тураўскае навукова-асветніцкае таварыстваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
ЕАБР: Рост крэдытаў і даходаў у Беларусі падтрымлівае высокую спажывецкую актыўнасць
- Грамадства, Палітыка
Lawtrend: З 2020 года ў Беларусі ліквідавана не менш за 1.777 НКА
- Грамадства, Палітыка
Зборы тэрытарыяльных войскаў Віцебскай вобласці пройдуць 10 верасня — 3 кастрычніка
- Палітыка
Мінск і Пхеньян хутка чакае "значны прагрэс" у эканамічнай супрацы, лічыць Лукашэнка
- Палітыка, Эканоміка
Паўднёвая Карэя афіцыйна пашырыла пералік абмежаванняў на экспарт у Беларусь і РФ
- АнонсыАнонсы падзей на 9 верасня — 8 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Ціханоўская пра беспілотнік у Латвіі: Рэжым Лукашэнкі ўяўляе пагрозу для суседзяў і ўсёй Еўропы
- Палітыка
Лукашэнка перакананы ў развіцці партнёрства з Таджыкістанам на базе "сумеснай гістарычнай мінуўшчыны"
- ЭканомікаКіраўнік Мінпрама заявіў пра "добрыя кантракты" з Нігерыяй — "гэтай выдатнай краінай"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Вальфовіч назваў колькасць украінскіх войскаў на мяжы з Беларуссю ў 8,5 раза меншую, чым Лукашэнка
- Палітыка
Дзяржміністр ФРГ: Умовы ўтрымання Калеснікавай — сведчанне баязлівасці Лукашэнкі
- ПалітыкаВальфовіч: Калі нехта ў Беларусі паспрабуе арганізаваць “каляровую рэвалюцыю”, мы іх прыдушым адразу жМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Латушка: Мы ведаем, што заўсёды з Усходу на нас ішла навала
- Палітыка
НАУ перадало ў МУС Польшчы матэрыялы для ўвядзення новых санкцый супраць датычных да міграцыйнага крызісу
- Грамадства, Палітыка
У Латвіі разбіўся расійскі беспілотнік, які заляцеў, як мяркуецца, з Беларусі
- Грамадства
У Гомельскай і Магілёўскай абласцях захоўваецца надзвычайная пажаранебяспека, у Мінску — смог
- Палітыка
Ціханоўская: ў Аршанскай бітве продкі спынілі захопніцкія амбіцыі Расіі, з якімі свет змагаецца сёння