Памежнікі канфіскавалі беспілотнік на мяжы з Польшчай

2 жніўня, Позірк. Трох беларускіх грамадзян, якія кіравалі беспілотным лятальным апаратам (БПЛА), затрымалі ноччу 2 жніўня вайскоўцы Брэсцкай пагрангрупы ў раёне вёскі Заполле Брэсцкага раёна, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.
Адзначаецца, што памежнікі “спынілі парушэнне мяжы беспілотнікам” (ад Заполля да мяжы з Польшчай каля 18 км). У затрыманых былі прылада для запуску беспілотніка і ноўтбук з пракладзеным маршрутам.
За выкарыстанне беспілотнага лятальнага апарата ў памежнай зоне і парушэнне памежнага рэжыму распачаты адміністрацыйны працэс. Вінаватым пагражае штраф у памеры да 50 базавых велічынь (2 тыс. рублёў).
ДПК у чарговы раз нагадаў, што ў краіне забароненыя ўвоз, захоўванне, абарот, эксплуатацыя і выраб беспілотнікаў і выкарыстанне паветранай прасторы без належнага дазволу.
Беспілотнікі нярэдка выкарыстоўваюць для дастаўкі кантрабандных грузаў, напрыклад цыгарэт у Літву. На пачатку ліпеня Дзяржпагранкамітэт паведаміў аб затрыманні дзвюх груп грамадзян, якія падазраюцца ў парушэнні мяжы з выкарыстаннем квадракоптараў.
Памежнікі таксама затрымлівалі аператараў беспілотных апаратаў у красавіку, траўні, чэрвені.
У выніку атакі БПЛА 26 лютага 2023 года ў Мачулішчах (Мінскі раён) атрымаў пашкоджанні і быў транспартаваны на рамонт у РФ дарагі расійскі вайсковы самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення А-50.
7 сакавіка таго ж года, тлумачачы прычыны дыверсіі на вайсковым аэрадроме ў Мачулішчах, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што сістэмы СПА не змаглі выявіць дрон з выбухоўкай, бо ён быў “маленькі”.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках верасня прамвытворчасць скарацілася на 0,8% — год таму быў рост на 6,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаШосты месяц запар у Беларусі фіксуецца запаволенне росту рознічнага тавараабароту (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў 2025 года грузаперавозкі знізіліся амаль на 3,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 16 кастрычніка — 30 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 15 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка