Памежнікі канфіскавалі чарговы беспілотнік на мяжы з Літвой

23 ліпеня, Позірк. Грамадзянін Беларусі з беспілотным апаратам самалётнага тыпу затрыманы 23 ліпеня ў вёсцы Ёцішкі (Варонаўскі раён Гродзенскай вобласці) паблізу мяжы з Літвой, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
У дачыненні да затрыманага распачаты адміністрацыйны працэс. Памежнікі канфіскавалі беспілотнік і акумулятар да яго.
Ведамства чарговы раз нагадала, што 1 красавіка набыў моц указ, які забараняе ўвозіць, захоўваць, эксплуатаваць, вырабляць беспілотнікі і выкарыстоўваць паветраную прастору краіны без дазволу.
Адзначаецца таксама, што за незаконнае ўтрыманне і выкарыстанне беспілотнікаў у памежнай зоне або паласе прадугледжаны штраф да 50 базавых велічыняў (2.000 рублёў) паводле арт. 24.19 КаАП.
Беспілотнікі нярэдка выкарыстоўваюць для дастаўкі ў Літву кантрабандных грузаў, напрыклад, цыгарэт. На пачатку ліпеня Дзяржпагранкамітэт паведаміў пра затрыманне дзвюх груп грамадзян, якія падазраюцца ў парушэнні мяжы з прымяненнем квадракоптараў.
Памежнікі таксама затрымлівалі аператараў беспілотных апаратаў у красавіку, траўні, чэрвені.
У выніку атакі БПЛА 26 лютага 2023 года ў Мачулішчах (Мінскі раён) атрымаў пашкоджанні і быў транспартаваны на рамонт у РФ дарагі расійскі вайсковы самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення А-50.
7 сакавіка таго ж года, тлумачачы прычыны дыверсіі на вайсковым аэрадроме ў Мачулішчах, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што сістэмы СПА не змаглі выявіць дрон з выбухоўкай, бо ён быў “маленькі”.
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



