Астапенка: Думаем пра стварэнне адзінай сістэмы, якая б працавала на карысць знешняй палітыкі дэмсіл

5 жніўня, Позірк. Пра магчымасць аб’яднання дзейнасці ініцыятыў, якія прадстаўляюць інтарэсы дэмакратычна настроеных беларусаў за мяжой, заявіў прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па міжнароднай і еўрапейскай супрацы Уладзімір Астапенка 5 жніўня ў Вільнюсе на дадатковым мерапрыемстве канферэнцыі “Новая Беларусь”.
Дыпламат выказаўся на гэты конт, адказваючы на пытанне пра розніцу паміж “народнымі амбасадамі” — суполкамі беларусаў замежжа, аб’яднанымі ў аднайменную ініцыятыву, і прадстаўніцтвамі беларускіх дэмакратычных сіл за мяжой.
“Сёння мы разумеем, што такое “народныя амбасады” як ініцыятыва рэальна народная, — сказаў ён. — Мы ствараем нашыя прадстаўніцтвы — місіі дэмакратычных сіл за мяжой. Але мы адначасова думаем пра неабходнасць стварэння нейкай адзінай сістэмы, якая б працавала на карысць прыярытэтаў знешняй палітыкі дэмакратычных сіл”.
“Народныя амбасады Беларусі” — ініцыятыва прадстаўнікоў беларускіх дыяспар, якія не прызналі рэжым Аляксандра Лукашэнкі легітымным і вырашылі самастойна прадстаўляць інтарэсы суайчыннікаў за мяжой. Згодна з інфармацыяй на сайце праекта, дзейнічаюць 24 “народныя амбасады” ў 23 краінах (у Велікабрытаніі іх дзве — асобная ў Шатландыі).
Сёлета 28 лютага КДБ прызнаў ініцыятыву “экстрэмісцкім фарміраваннем”. 20 сакавіка Следчы камітэт паведаміў пра маштабную крымінальную справу ў дачыненні да больш чым ста прадстаўнікоў дыяспар.
У інстытуцыяналізаваных дэмакратычных сіл Беларусі маюцца місіі ў Брусэлі і Кіеве, офіс у Чэхіі, аб’яднанае прадстаўніцтва ў Эстоніі і Латвіі. Улады Літвы афіцыйна прызнаюць офіс Ціханоўскай ў Вільнюсе прадстаўніцтвам беларускіх дэмсіл.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

- Грамадства, ПалітыкаІдэолагі Лукашэнкі, які мае пазашлюбнага сына, назвалі "разлажэннем маральных асноў" грамадзянскія і гасцявыя шлюбыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках верасня прамвытворчасць скарацілася на 0,8% — год таму быў рост на 6,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаШосты месяц запар у Беларусі фіксуецца запаволенне росту рознічнага тавараабароту (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў 2025 года грузаперавозкі знізіліся амаль на 3,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства