Турарбекава пакінула Каардынацыйную раду
5 жніўня, Позірк. Пра выхад з Каардынацыйнай рады паведаміла лідар кааліцыі “Наша справа” Роза Турарбекава. Яна адзначыла, што зрабіла гэта па шэрагу прычын, перш за ўсё асабістага характару.
Яна падзякавала калегам і выбарцам, адзначыўшы, што яны аддалі галасы за праграму “Нашай справы” пад лозунгам “Не жалезнай заслоне”.
“Наш парадак дня прыцягнуў увагу ўсіх актараў у беларускім дэмакратычным руху, — сказала Турарбекава. — Мы дамагліся таго, што ўсе пункты праграмы сталі важнымі для ўсіх. Аднак гэтая праблема патрабуе нестандартных падыходаў і рашэнняў, змены падыходаў, а не проста ўключэння іх у рэактыўную пазіцыю”.
Турарбекава паведаміла, што падчас канферэнцыі “Новая Беларусь” прапаноўвала некаторыя новыя падыходы, сутнасць якіх сфармуляваная ў тэзісах “Беларусь не чорная дзірка”, “Баланс паміж сек’юрытызацыяй і еўрапеізацыяй Беларусі”.
“Мае паплечнікі па фракцыі працягнуць працу над імплементацыяй праграмы ў КР, выкарыстоўваючы ўсе даступныя рэсурсы”, — падсумавала Турарбекава.
Роза Турарбекава — былы выкладчык кафедры міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ), кандыдат гістарычных навук, палітолаг. У 2021 годзе яе звольнілі з БДУ па палітычных матывах.
“Наша справа” стала ўдзельнікам “Платформы 2025”, пра што было абвешчана 3 жніўня ў Вільнюсе на канферэнцыі”Новая Беларусь”.
Муж Турарбекавай гісторык Павел Церашковіч прайшоў у КР па спісе “Нашай справы”. У канцы лістапада мінулага года ў іх мінскай кватэры прайшоў ператрус.
Выбары ў КР адбыліся 25-27 траўня, на іх прагаласавала 6.723 чалавекі. Па выніках электаральнай кампаніі ў структуру абрана 80 дэлегатаў, якія прадстаўляюць 8 блокаў: “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду” (28 дэлегатаў), “Блок Пракоп’ева — Ягорава” (13), “Еўрапейскі выбар” (8), “Незалежныя беларусы” (8), “Моладзевы наступ” (8), “Воля” (6), “Наша справа” (6) і “Хопіць баяцца!” (3).
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія 16 месяцаў колькасць спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка