Андрэй Лучанок вызвалены ад пасады амбасадара ў ААЭ
5 жніўня, Позірк. Андрэй Лучанок вызвалены ад пасады амбасадара Беларусі ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах (ААЭ) і па сумяшчальніцтве ў Кувейце, Бахрэйне і Саудаўскай Аравіі, паведаміў 5 жніўня неафіцыйны канал прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі “Пул першага” са спасылкай на яго ўказ.
Дыпламат быў прызначаны на пасаду 28 сакавіка 2019 года, прыступіў да выканання абавязкаў у красавіку таго ж года.
Лукашэнка наведваў ААЭ з дзяржаўнымі візітамі ў 2000 і 2007 гадах, з працоўнымі — у 2013, 2014, 2016, 2017, 2019 і 2023 (двойчы) гадах.
Сёлета ў чэрвені юрыдычная каманда офіса беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай заклікала беларусаў адмовіцца ад паездак у ААЭ, паколькі наведванне гэтай краіны можа быць небяспечным у сувязі з падпісаннем двухбаковага міжурадавага пагаднення аб “супрацоўніцтве ў галіне бяспекі і супрацьдзеяння тэрарызму”.
Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі былі ўстаноўленыя 20 кастрычніка 1992 года. Амбасада Беларусі ў Абу-Дабі пачало працаваць у снежні 1999 года, Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў у Мінску — у кастрычніку 2008-га.
Краіны актыўна супрацоўнічаюць па лініі сілавых ведамстваў, а таксама ў інвэстыцыйнай сфэры.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася ў 5,2 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ад пачатку года падаражэлі на 14,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія пяць гадоў экспарт медыцынскага турызму, медпаслуг вырас у паўтара раза — кіраўнік Міністэрства аховы здароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ Беларусі ў першым паўгоддзі было выяўлена 69 фактаў забруджвання паверхневых вод — МінпрыродыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 13 кастрычніка — 30 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства