Рэжым могуць зацікавіць толькі прафесіяналы — Латушка аб прапанове абмяняць палітвязняў на арыштаваных агентаў КДБ
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 8 жніўня 2024 года ў 22:42
8 жніўня, Позірк. “Абмен палітвязняў, якія знаходзяцца ў турмах рэжыму Лукашэнкі, на арыштаваных у Еўропе агентаў беларускіх спецслужбаў нельга выключаць”, — заявіў “Позірку” намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка, каментуючы выказванні вядомага балгарскага журналіста-расследавальніка Хрыста Грозева аб магчымых кроках Захада па вызваленні ў Беларусі грамадзян, асуджаных з палітычных матываў.
У інтэрв’ю нямецкай медыякампаніі Deutsche Welle Грозеў заявіў, што “цяпер ужо ёсць арыштаваныя беларускія кдбшнікі ў Еўропе, таму што яны выконвалі заказы па тэрарызме з Крамля”. “І я думаю, што яшчэ больш будзе такіх арыштаваных, бо Крэмль выкарыстоўвае беларускія спэцслужбы як пасярэднікаў для таго, каб не пакідаць слядоў. Я думаю, што менавіта вось гэтыя арыштаваныя мусяць быць абмененыя на беларускіх палітвязняў”, — сказаў расследавальнік.
“Хутчэй гэта магчымы сцэнар. Аднак, — падкрэсліў Латушка, — неабходна разумець, што мы ўкладваем у слова “агент”. Агенты, якія затрыманыя на тэрыторыі шэрагу еўрапейскіх краін і нават асуджаныя на розныя тэрміны зняволення, як, напрыклад, у Польшчы, паводле той інфармацыі, якую мы маем з публічных крыніц, ажыццяўлялі разавыя дзеянні ў інтарэсах спецслужбаў. То бок не з’яўляліся прафесійнымі супрацоўнікамі спецслужбаў і наўрад ці іх вяртанне ў Беларусь можа знаходзіцца ў інтарэсах рэжыму Лукашэнкі. Хутчэй за ўсё, яны не валодаюць інфармацыяй, важнай для рэжыму, таму рэжым не будзе змагацца за іх абмен і вяртанне ў Беларусь”.
“Калі ж гаворка ідзе пра прафесійных супрацоўнікаў спецслужбаў, афіцэраў, то публічна нам невядома пра такія прыклады затрыманняў на тэрыторыі еўрапейскіх дзяржаваў. Калі ж гэта мае месца, вось тут сапраўды можа з’явіцца матывацыя ў рэжыма вярнуць іх на радзіму”, — лічыць Латушка.
Палітык “не стаў бы выключаць, што на тэрыторыі краін — сяброў Еўрапейскага саюза сярод затрыманых могуць знаходзіцца прафесійныя супрацоўнікі спецслужбаў рэжыму Лукашэнкі”. “І калі гэта так, то, магчыма, такія варыянты абмену разглядаюцца. Але трэба разумець, што заўсёды яны маюць выключна канфідэнцыйны, закрыты характар”, — падкрэсліў ён.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаBEROC не выключае нязначнага павышэння інфляцыі ў бліжэйшыя месяцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Выбары, ПалітыкаСейм Польшчы разгледзіць рэзалюцыю аб непрызнанні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі пасля ўнясення паправакМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь заняла трэцяе месца па росце спажывецкіх цэн у лютым 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ выпадку спынення вайны ва Украіне беларускі рубель можа ўмацавацца да долара — эксперт BEROCМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка