Грузія адмовіла ў міжнароднай абароне беларускаму праваабаронцу Раману Кісляку
9 жніўня, Позірк. Грузія адмовіла ў міжнароднай абароне беларускаму праваабаронцу Раману Кісляку, паведаміў ён “Позірку”.
Гэта адбылося пасля больш чым гадавога чакання рашэння грузінскіх уладаў.
Паводле Кісляка, у адказе, які ён атрымаў ад Дэпартаменту міграцыі Міністэрства ўнутраных справаў, гаворыцца, што ён задавальняе крытэрыям, вызначаным Жэнеўскай канвенцыяй “Аб статусе бежанца” і закону Грузіі “Аб міжнароднай абароне”, якія тычацца прысуджэння статусу ўцекача, аднак “ёсць дастатковыя падставы для дапушчэння”, што яго знаходжанне там можа “супярэчыць інтарэсам краіны”.
У выніку праваабаронцу “было адмоўлена ў прысуджэнні статусу ўцекача”.
Адмовіць у статусе, патлумачыў Кісляк, могуць у той сітуацыі, калі “маюцца дастатковыя падставы меркаваць, што асоба, якая шукае прытулак, мае сувязь з узброенымі сіламі краіны ці арганізацыі, якая варожа настроена ў адносінах да абароны і бяспекі Грузіі”, выведкай іншай краіны, “тэрарыстычнымі ці экстрэмісцкімі арганізацыямі”, “іншымі злачыннымі арганізацыямі (у тым ліку з транснацыянальнымі злачыннымі арганізацыямі)” або “незаконным абаротам узбраенняў, зброі масавага знішчэння або іх кампанентаў”.
“Грузія лічыць, што я з’яўляюся пагрозай нацыянальнай бяспецы. Гэта часткова чакана. Мы свядома пайшлі на пікеты (у траўні ў Тбілісі Кісляк зладзіў акцыю супраць доўгага разгляду прашэнняў аб прытулку. — “Позірк”.), паскорылі працэсы”, — сказаў Кісляк.
Ён збіраецца абскарджваць рашэнне ў судзе.
“Сітуацыя такая, што ў мяне закончыўся [тэрмін дзеяння] пашпарту. Тэрмін дзеяння грузінскага часовага пасведчання асобы таксама выйшаў. Буду дамагацца, калі абскарджу рашэнне, каб мне выдалі новае”, — дадаў праваабаронца.
Паводле ягоных звестак, такая ж праблема ў іншых беларусаў, у якіх закончыліся тэрміны дзеяння пашпартоў за час разгляду справаў пра прытулак.
“Відавочна, што мы, актыўныя беларусы — члены грамадзянскай супольнасці, і грузінскі ўрад не вельмі хоча нас бачыць”, — лічыць Кісляк.
З ў Грузіі спрабуюць “выкінуць за межы краіны палітычна і грамадска актыўных членаў [беларускай] дыяспары”, падкрэсліў ен.
“Такім чынам, выбудоўваецца агульная задума грузінскіх уладаў, якія перацягваюць Грузію на бок “імперыі зла”, дзе ўжо знаходзяцца Расія, Беларусь, КНДР і Іран”, — заявіў Кісляк, дадаўшы ў гэты шэраг грузінскі законапраект аб “замежных агентах”, які выклікаў пратэсты ў краіне.
Паводле ягоных звестак, на сёння беларусамі пададзеныя ўжо больш за 50 прашэнняў на прадстаўленне статусу ўцекача ў Грузіі. “Колькасць расце. Былі адмовы па тых, хто падаваў у 2020–2021 гадах, справы ўжо ў судзе. Там былі іншыя прычыны — недастаткова падставаў для прадстаўлення статусу ўцекача”, — дадаў Кісляк.
У траўні грамадзянка Беларусі не змагла вярнуцца ў Грузію з Турцыі, куды ненадоўга выязджала для т.зв. візарана — абнулення тэрміну бесперапыннага знаходжання ў гэтай каўказскай краіне (364 дні).
У красавіку 2023 года грузінскія памежнікі не ўпусцілі ў краіну актывіста “Беларускай дыяспары Аджарыі” Яўгена Гацака. Ён быў вымушаны з сям’ёй з’ехаць у Польшчу.
Кісляк паведаміў у траўні “Позірку“, што ў 2019–2024 гадах беларусы “50 разоў звярталіся” за адпаведным статусам у гэтай краіне. “За гэты час ніводнага статусу беларусам не прадстаўлена: ні статусу ўцекача, ні гуманітарнага статусу”, — падкрэсліў праваабаронца.
- Палітыка
Самалёт з дэпартаваным з Грузіі журналістам Мялешкам адправіўся ў Варшаву з амаль 10-гадзіннай затрымкай
- Палітыка
Памілавана яшчэ 37 асуджаных за пратэсты (абноўлена)
- Грамадства
Літоўскія памежнікі перахапілі беспілотнік з тысячай пачкаў беларускіх цыгарэт
- Грамадства
Беларусаў да асцярожнасці з-за паводак у Еўропе заклікала толькі амбасада ў Аўстрыі
- Палітыка
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 22 чалавекі
- Эканоміка
З 1995 года пагалоўе свіней у Беларусі знізілася ў 1,6 раза, кароў — у 1,5
- Грамадства, Палітыка
Ціханоўская аб палітвязнях: Рэжым спрабуе стварыць ілюзію, нібыта вызваляе "злачынцаў"
- ГрамадстваУ Мінску тры дні назіраецца рэкордная тэмператураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
Памілавана яшчэ 37 асуджаных за пратэсты
- Палітыка
Беларусы ў Грузіі арганізавалі пікет ля будынка ўрада ў сувязі з дэпартацыяй Андрэя Мялешкі
- Грамадства
Разам з журналістам Мялешкам з Грузіі дэпартуюць яго непаўналетнюю дачку — БАЖ
- Палітыка
Вячорка: Ведаем пра сітуацыю з Мялешкам, але ў нас пакуль не атрымалася збудаваць адносіны з урадам Грузіі
- Грамадства
У аўтамабільнай аварыі ў Ляхавіцкім раёне загінула два чалавекі, адзін цяжка траўмаваны
- Грамадства, Палітыка
За 8 месяцаў мытнікі вынялі на мяжы каля 2,5 тыс. адзінак халоднай зброі — ДМК
- Эканоміка
Долар і еўра падаражэлі на таргах БВФБ 16 верасня
- Палітыка
Латушка: Пазіцыі АПК і Літвы ў галоўных пытаннях палітыкі ў дачыненні да Лукашэнкі супадаюць
- Грамадства, Палітыка
Больш за 5 тыс. жыхароў краін Еўропы наведала Беларусь без віз за тыдзень —Дзяржпагранкамітэт
- Эканоміка
У студзені — жніўні рознічны тавараабарот у Беларусі вырас на 12% да таго ж перыяду 2023 года
- Палітыка
Прэм'ер-міністр Славакіі віншаваў з юбілеем Лукашэнку, якога ЕС не лічыць законным прэзідэнтам
- Палітыка, Эканоміка
Лукашэнка па факце прызнаў занепакоенасць сітуацыяй з транзітам грузаў праз Беларусь
- Грамадства, Палітыка
Ціханоўская ў 25-ю гадавіну знікнення Ганчара і Красоўскага: Рэжым павінен адказаць за злачынствы
- ЭканомікаСярэднія працэнтныя стаўкі па крэдытах у Беларусі працягваюць расціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
У Беларусі запаволіўся рост прамысловай вытворчасці — Белстат
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 15%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
Беларусы Вроцлава мабілізуюцца для аказання дапамогі пацярпелым ад наступстваў паводкі
- Грамадства, Эканоміка
Рассельгаснагляд узяў пад узмоцнены кантроль прадукцыю пяці беларускіх прадпрыемстваў
- Грамадства
З красавіка ў Беларусі пацярпела не менш як 45 адзінак сельгастэхнікі
- Палітыка
Лукашэнка жадае, каб мітрапаліт Веніямін і надалей умацоўваў “духоўнае адзінства” беларусаў
- ПалітыкаЦіханоўская ўздыме перад ПА НАТО пытанне прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
Да канца года ЕАБР чакае ў Беларусі інфляцыю "блізкай да цяперашніх значэнняў"