Лукашэнка пахваліў палякаў за галасаванне на парламенцкіх выбарах
27 кастрычніка, Позірк. Аляксандр Лукашэнка пахваліў польскіх выбаршчыкаў за вынікі галасавання на парламенцкіх выбарах 15 кастрычніка.

“Малайцы палякі. Вось я гэтага варыянта не чакаў. Яны проста не сталі ў гэтую гульню з гэтымі апісанымі “пісаўцамі” гуляць (кіроўная на дадзены момант у Польшчы партыя “Закон і справядлівасць” (PiS). — “Позірк“.). Ну палякі, я вось хвалю народ Польшчы. Малайцы! Яны выцерлі ім нос. І апазіцыю да ўлады фактычна прывялі. Ужо Польшча будзе не тая. Няхай гэта не нашыя людзі там, не настроеныя з намі размаўляць, але гэта іншыя людзі. І палякі паказалі: хлопцы, рабіце так, як мы хочам, не будзеце рабіць, — і вас выкінем”, — прыводзіць словы Лукашэнкі ягоная прэс-служба.
Пры гэтым ён адзначыў, што “наступаць нам на грудзі каленам, ціснуць і патрабаваць” вызвалення палітвязняў недапушчальна, падкрэсліўшы, што “Беларусь заўсёды працягвае суседзям руку і не кідае ў іх бок камяні”. У сувязі з міграцыйным крызісам на беларуска-польскай мяжы Лукашэнка абвінаваціў Польшчу ў тым, што яна “за хабар” збірала мігрантаў і “цягнула іх у Германію”.
Парламенцкія выбары ў Польшчы адбыліся 15 кастрычніка. У цяперашні час найбольшыя шанцы ўзначаліць урад Польшчы мае былы прэм’ер-міністр і былы старшыня Еўрапейскай рады Дональд Туск, узначаленая якім партыя “Грамадзянская платформа” заняла другое месца на парламенцкіх выбарах, прапусціўшы наперад “Закон і справядлівасць”, аднак можа разлічваць на парламенцкую большасць з улікам галасоў, набраных патэнцыйнымі саюзнікамі па кааліцыі. Кіруючая партыя не ў стане самастойна сфарміраваць урад, паколькі не атрымала абсалютнай большасці.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні чэрвеня краіны ЕС спынілі больш спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі, чым за ўвесь студзеньМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Грамадства, ЭканомікаЗа год колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 0,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+