Дадатнае сальда знешняга гандлю Беларусі за 12 месяцаў скарацілася на 87%
13 лістапада, Позірк. Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі за студзень — верасень 2023 года склаў 69 млрд 843,6 млн долараў — на 10,8% больш, чым за аналагічны перыяд 2022-га (63 млрд 36,1 млн), сведчаць папярэднія даныя Нацыянальнага банка.
Экспарт склаў 35 млрд 190,8 млн долараў (+4,8%; 33 млрд 589,9 млн), імпарт — 34 млрд 652,8 млн (+17,7%; 29 млрд 446,3 млн).
Дадатнае сальда за гэты перыяд склала 537,95 млн долараў — на 87% менш, чым было па выніках дзевяці месяцаў 2022 года (4 млрд 143,6 млн).
Знешнегандлёвы абарот тавараў за студзень — верасень гэтага года склаўся на ўзроўні 59 млрд 383,5 млн долараў (+12,6% да таго ж перыяду 2022-га, калі было 52 млрд 732,3 млн): экспарт — 28 млрд 899,8 млн (+7,7%; 26 млрд 843,7 млн); імпарт — 30 млрд 483,7 млн (+17,7%; 25 млрд 888,6 млн); адмоўнае сальда — 1 млрд 583,9 млн (было станоўчым — 955,1 млн).
Знешнегандлёвы абарот паслуг за дзевяць месяцаў склаў 10 млрд. 460,1 млн. долараў (+1,5%; 10 млрд 303,8 млн): экспарт — 6 млрд 291 млн (-6,7%; 6 млрд 746,2 млн); імпарт — 4 млрд 169,1 млн (+17,2%; 3 млрд 557,7 млн); станоўчае сальда — 2 млрд 121,8 млн (-33,5%; 3 млрд 188,5 млн).
17 траўня прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка на пасяджэнні ўрада заявіў, што сітуацыя ў эканоміцы стабільная, “вынікі маюць устойлівую станоўчую тэндэнцыю”.
Згодна з важнейшымі параметрамі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2023 год, прырост экспарту тавараў і паслуг павінен скласці 5,5%.
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–7 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 6 студзеня — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першыя дні студзеня, як і год таму, актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў студзені наведае Польшчу і Нідэрланды, выступіць на эканамічным форуме ў ДавосеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа тры кварталы 2024 года знесена 715 невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржуласнасці — 53% ад планаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка