Беларусь і В’етнам падпісалі пагадненне аб узаемнай адмене віз

8 снежня, Позірк. Пагадненне паміж урадамі Беларусі і В’етнама аб узаемнай адмене віз падпісана ў Ханоі 8 снежня, паведамляюць дзяржаўныя СМІ.
Цырымонія падпісання і абмену дакументамі аб супрацоўніцтве паміж краінамі прайшла па выніках перагавораў прэм’ер-міністраў Рамана Галоўчанкі і Фам Мінь Чыня.
Бакі таксама падпісалі пагадненні аб перадачы асуджаных для далейшага адбывання пакарання, паводле афіцыйнага распаўсюджвання нацыянальных стандартаў В’етнама на тэрыторыі Беларусі паміж навукова-вытворчым рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам “Беларускі дзяржаўны інстытут стандартызацыі і сертыфікацыі” (БелДІСС) і Дэпартаментам па стандартах, метралогіі і якасці пры Міністэрстве навукі і тэхналогій В’етнама.
У якасці “асновы для правядзення перагавораў” праект міжурадавага пагаднення Беларусі і В’етнама аб узаемнай адмене ўязных віз Аляксандр Лукашэнка ўхваліў 29 лістапада.
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і В’етнамам устаноўлены 24 студзеня 1992 года. Беларускае гандлёвае прадстаўніцтва ў Ханоі было пераўтворана ў пасольства ў снежні 1997 года, в’етнамская дыпмісія ў Мінску адкрылася ў канцы 2003-га.
Паводле звестак МЗС Беларусі, тавараабарот з В’етнамам у 2021 годзе склаў 200,3 млн. долараў (беларускі экспарт — 92,9 млн., в’етнамскія пастаўкі — 107,4 млн., адмоўнае сальда — 14,5 млн.). Актуальных звестак у адкрытым доступе няма.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка