Ціханоўская пра збор ЦВК сродкаў на выбары-2024: Беларусам прапанавалі са сваёй кішэні заплаціць за падман

8 снежня, Позірк. “Беларусам прапанавалі са сваёй кішэні заплаціць за падман, які рэжымныя чыноўнікі называюць выбарамі”, — такім чынам дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, пракаментавала адкрыццё Цэнтральнай выбарчай камісіяй (ЦВК) пазабюджэтнага фонду для дадатковага фінансавання выдаткаў на падрыхтоўку і правядзенне выбараў у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы дэпутатаў (25 лютага 2024 года).
“[Прапануецца] заплаціць за ўлёткі і плакаты, у якіх нахабна хлусяць пра тое, што мы маем выбар, за “працу” камісій, якія фальсіфікуюць вынікі і пазбаўляюць нас права голасу. Заплаціць за выраб бланкаў і бюлетэняў, якія пасля выкінуць ва ўрну. Толькі не ў тую, якая выкарыстоўваецца для галасавання”, — адзначыла яна.
Ціханоўская нагадала, што дэмсілы раней прапанавалі пяць спосабаў, як можна “выказаць сваю нязгоду з выбарчым фарсам”.
Пра адкрыццё фонду для збору сродкаў на выбары-2024 было абвешчана 7 снежня. ЦВК сцвярджае, што сродкі грамадзян і юрасоб выкарыстаюць “для аплаты дадатковых выдаткаў, звязаных з правядзеннем выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання: выраб бланкаў дакументаў па выбарах, інфармацыйных плакатаў, плакатаў з датай выбараў, матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне тэрытарыяльных, акруговых і ўчастковых выбарчых камісій”.

Ціханоўская заклікала выказаць нязгоду з будучым "выбарчым фарсам"

ЦВК адкрыў пазабюджэтны фонд для дадатковага фінансавання выбараў
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ дзесяць чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваУ Баранавічах перакрыты рэкорд холаду амаль паўвекавой даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаГрузія не ўпусціла назад яшчэ аднаго актывіста беларускай дыяспарыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаЗа траціну 2025 года фізічныя асобы прадалі валюты амаль на 238 млн долараў больш, чым набылі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка