Інфармацыі для расследаванняў па Беларусі шмат, трэба закасаць рукавы і працаваць — журналіст новага праекта “Бюро”

8 снежня, Позірк. Заснаванае новае расследавальніцкае медыя — “Бюро”, паведаміў 8 снежня “Позірку” адзін з удзельнікаў праекта Алесь Ярашэвіч. У каманду таксама ўваходзяць Аляксей Карпека, Вольга Ратмірава ды іншыя журналісты.
Паводле слоў Ярашэвіча, у беларускай медыяпрасторы “не так шмат расследаванняў, час ад часу нешта робяць адзінкавыя СМІ”. Ён звярнуў увагу на тое, што адзінае СМІ, якое займаецца гэтым на рэгулярнай аснове — Беларускі расследвальніцкі цэнтр (БРЦ).
“Мы раней там працавалі, але вырашылі стварыць свой уласны праект — два лепш, чым адно, — падкрэсліў Ярашэвіч. — БРЦ моцна разросся, не толькі расследаваннямі займаецца, але і аналітыкай, запусціў сваё шоу з [эканамістам] Сяргеем Чалым. Мы хочам больш сканцэнтравацца менавіта на расследвальніцкай дзейнасці і працаваць у больш спакойным, глыбокім рэжыме. Мы засталіся ў добрых адносінах, падтрымліваем адзін аднаго і плануем час ад часу працаваць разам”.
У расследавальніцкай журналістыцы, на яго думку, “няма канкурэнцыі”. Наадварот, лічыць журналіст, “кааперацыя паміж рознымі медыя ідзе толькі на карысць усім, а якасць расследаванняў паляпшаецца”.
Першае расследаванне — “пра Беларусь, Расію і трошкі пра ЕС” — плануецца апублікаваць 11 снежня. Яно падрыхтаванае разам з расійскім выданнем “Вёрстка”. “Далей мы плануем супрацу з іншымі СМІ, <…> маем у гэтым вялікі досвед, раней працавалі з Organized Crime and Corruption Reporting Project, International Consortium of Investigative Journalists, The Guardian ды іншымі”, — адзначыў удзельнік “Бюро”.
Паводле яго слоў, расследаванні па Беларусі — “неўзараная сфера”. “Новай інфармацыі — асабліва пасля 2020 года — з’явілася так шмат, што трэба проста закасаць рукавы і працаваць, — падкрэсліў Ярашэвіч. — Ёсць магчымасць аналізу даных, якія выкладваюць “Кіберпартызаны”, з’явіліся людзі з ліку экс-чыноўнікаў ці проста неабыякавых грамадзян, якія гатовыя размаўляць і дзяліцца інфармацыяй пра розныя махінацыі і карупцыю, нават знаходзячыся ў Беларусі”.
Некаторыя крыніцы ўнутры краіны “усё ж апасаюцца размаўляць з журналістамі”, прызнаў ён. “Тым не менш, людзі ідуць на кантакт, бо лічаць неабходным і важным дзяліцца інфармацыяй пра тое, што адбываецца ў атачэнні Лукашэнкі і гэтак далей. Гэта бачна і па тым, што не толькі журналісты, але і грамадзянскія ініцыятывы праводзяць расследаванні, напрыклад, “Рабочы Рух” ці BelPol, бо ім “зліваюць” інфармацыю неабыякавыя беларусы”, — дадаў суразмоўца.
“Бюро” плануе выпускаць матэрыялы рэгулярна — “прыкладна раз на месяц, каб розных расследаванняў стала больш”. Медыя мае намер расследаваць факты “хабарніцтва, махлярства, сыходу ад падаткаў, адмывання грошай, кумаўства, абыходу санкцый, парушэння правоў чалавека”, падымаць “важныя тэмы ў розных сферах — ад медыцыны да эканомікі, ад адукацыі да палітыкі”.
Паводле слоў Ярашэвіча, на расследаванні “не асабліва ўплывае” той факт, што каманда праекта знаходзіцца па-за межамі Беларусі.
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ дзесяць чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваУ Баранавічах перакрыты рэкорд холаду амаль паўвекавой даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаГрузія не ўпусціла назад яшчэ аднаго актывіста беларускай дыяспарыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаЗа траціну 2025 года фізічныя асобы прадалі валюты амаль на 238 млн долараў больш, чым набылі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка