МЗС РФ: Кантроль за выкарыстаннем размешчанай ў Беларусі ТЯЗ захоўваецца за Расіяй

15 снежня, Позірк. Рашэнне Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі размясціць у Беларусі расійскую тактычную ядзерную зброю (ТЯЗ) стала “скаардынаваным адказам на эскалацыю пагроз з боку дзяржаў — членаў НАТО, якія працягваюць сцягваць істотныя баявыя сілы да заходніх межаў Саюзнай дзяржавы”. Аб гэтым гаворыцца ў даведцы МЗС РФ, падрыхтаванай да сумеснага пасяджэння калегій знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін, якое праходзіць 15 снежня ў Маскве.
У той жа час “прынцыповае значэнне ў плане захавання існуючых міжнародных нераспаўсюджвальных абмежаванняў мае той факт, што кантроль за выкарыстаннем ТЯЗ захоўваецца за Расіяй”, падкрэсліваецца ў матэрыялах.
Супрацоўніцтва Масквы і Мінска ў ваеннай і ваенна-тэхнічнай сферы названа прадуктыўным. “Функцыянуе сумесная рэгіянальная групоўка войскаў. На тэрыторыях дзвюх краін на рэгулярнай аснове праводзяцца маштабныя сумесныя вучэнні: у студзені 2023 г. у Беларусі (у рускамоўным арыгінале — “Белоруссии”. — “Позірк”.) прайшлі лётна-тактычныя вучэнні; у верасні ў Расіі — манеўры “Шчыт Саюза-2023”, — адзначаецца ў дакуменце.
Нагадваецца, што 4 лістапада 2021 года зацверджана абноўленая ваенная дактрына Саюзнай дзяржавы, а ў адпаведнасці з рэзалюцыяй Вышэйшага дзяржсавета СД ад 6 красавіка 2023 года вядзецца распрацоўка канцэпцыі бяспекі СД. Акрамя таго, “па ініцыятыве беларускага боку распрацоўваецца двухбаковы міждзяржаўны дагавор аб гарантыях бяспекі”.
Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што можа сам распараджацца расійскай ТЯЗ на падкантрольнай тэрыторыі. У прыватнасці, 16 жніўня 2023 года ў інтэрв’ю прарасійскай украінскай журналістцы Дыяне Панчанкі ён прыгразіў “імгненна ўжыць” ядзерную зброю ў выпадку агрэсіі, якую, на яго думку, могуць ажыццявіць краіны НАТО і Украіна.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9 студзеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваПольшча зафіксавала найбольшую за 2,5 тыдня актыўнасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваВышыня снегу ў асобных раёнах дасягнула 40–42 см, на поўначы Віцебскай вобласці снежнае покрыва паменшыласяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


