Латушка абмеркаваў з амбасадарамі пры Савеце Еўропы прыцягненне рэжыму Лукашэнкі да адказнасці

16 снежня, Позірк. Унутрыпалітычную сітуацыю ў Беларусі і “бесперапынныя масавыя атакі на грамадзянскае насельніцтва з боку рэжыму [Аляксандра] Лукашэнкі” абмеркаваў 15 снежня ў Страсбургу намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Павел Латушка з амбасадарамі пры Савеце Еўропы: Аўстрыі — Аліёзіяй Вяргетэр, Украіны — Барысам Тарасюком і ЕС — Веснай Батыстык Кос.
“Падрабязна прадстаўлена інфармацыя аб ваенных злачынствах, выкладзены магчымыя механізмы ініцыявання прыцягнення да адказнасці Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў за ваенныя злачынствы, злачынствы супраць чалавечнасці і акт агрэсіі”, — паведамляе прэс-служба НАУ.
Абмеркавана праблема вызвалення палітвязняў і “магчымыя дзеянні з боку СЕ ў гэтым кантэксце”.
“Савет Еўропы, прымаючы да ўвагі інстытуцыяналізацыю супрацоўніцтва дэмакратычных сіл Беларусі з ЗША і ЕС, таксама гатовы працягваць і развіваць інстытуцыйнае супрацоўніцтва, — сказана ў рэлізе. — СЕ гатовы таксама садзейнічаць дэмсілам Беларусі кансультатыўнай дапамогай па арганізацыі e-выбараў у Каардынацыйную раду з выкарыстаннем інтэрнэт-тэхналогій. Адпаведныя напрацоўкі ёсць у міжнароднай арганізацыі”.
Размова таксама ішла аб падрыхтоўцы пасяджэння Савета міністраў Савета Еўропы ў канцы студзеня, на якім плануецца прыняць дарожную карту супрацоўніцтва з дэмсіламі Беларусі.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ першай палове 2025 года краіны ЕС зафіксавалі ў 1,6 раза больш спробаў пераходу нелегалаў з Беларусі, чым у другой палове 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства