Украіне варта ўзгадняць палітыку ў дачыненні да беларускіх дэмсіл з Польшчай і Літвой — эксперт
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 10 студзеня 2024 года

7 студзеня, Позірк. Украіне варта ўзгадняць сваю палітыку ў дачыненні да беларускіх дэмакратычных сіл з Польшчай і Літвой, каб Беларусь была кропкай у “Люблінскім трохкутніку”*, а не за яго межамі. Такое меркаванне ў каментары “Позірку” выказаў украінскі палітолаг Яўген Магда.
У сваю чаргу, на яго думку, дэмсілам таксама варта больш узгоднена выступаць па ўкраінскай тэматыцы, але пакуль гэта здаецца “непасільнай для іх задачай”.
“Я паслядоўны адэпт формулы з двух складнікаў: без дэмакратычнай Беларусі няма бяспечнай Еўропы, і мы ў гэтым пераканаліся пасля 24 лютага 2022 года. А без незалежнай Украіны няма незалежнай Беларусі”, — падкрэсліў Магда.
Эксперт лічыць, што дэмакратычным сілам дзвюх краін “трэба будзе шукаць шляхі ўзаемаразумення” і выпрацоўваць стратэгію малых спраў.
Акрамя таго, на думку палітолага, бакам варта правесці “інвентарызацыю прэтэнзій”, і пачатак гэтаму працэсу быў пакладзены падчас сумесных мерапрыемстваў, што адбыліся ў 2023 годзе ва Украіне пры ўдзеле прадстаўнікоў дэмакратычных сіл Беларусі.
Пасля гэтага, мяркуе Магда, можна будзе “вызначаць нейкія кірункі для руху насустрач адзін аднаму”. “Да прыкладу, перакладаць на беларускую мову кніжкі Жадана, на ўкраінскую — Бахарэвіча, гэта значыць варта арганізоўваць практыку міжкультурных зносін”, — прапанаваў суразмоўца.
Ён падкрэсліў, што, нягледзячы на адсутнасць прамога палітычнага кантакту паміж прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і лідарам беларускіх дэмсіл Святланай Ціханоўскай, дэмакратычныя сілы і Украіна цалкам могуць будаваць свае ўзаемаадносіны. Магда заклікаў “не ставіць развіццё стасункаў Украіны і беларускіх дэмакратычных сіл у залежнасць ад гэтай сустрэчы, бо не факт, што гэтая сустрэча адбудзецца”.
Прывязка палітычнага збліжэння дэмакратычнай Беларусі і Украіны да сустрэчы Ціханоўскай з Зяленскім роўная “фармату суперпрэзідэнцкай Рэспублікі, які ўласцівы Лукашэнку”, лічыць экспэрт. “Гэта будзе азначаць неразуменне еўрапейскага выбару як такога”, — падкрэсліў Магда.
Паводле яго слоў, паколькі за межамі сваёй радзімы апынуліся сотні тысяч беларусаў і мільёны ўкраінцаў, трэба шукаць магчымасці для іх дыялогу, каб яны станавіліся носьбітамі еўрапейскага выбару.
Ён таксама заявіў, што без Украіны і Беларусі еўрапейскі інтэграцыйны праект з’яўляецца няпоўным: гэтыя краіны, а таксама Малдова “завяршаюць працэс фарміравання палітычных Нацый і, калі гэты працэс завершыцца, стануць членамі Еўрапейскага саюза”. “Гэта не адбудзецца заўтра, але гэта адбудзецца абавязкова”, — перакананы палітолаг.
Суразмоўца таксама заявіў, што скептычна ставіцца да магчымасці ўцягвання Аляксандрам Лукашэнкам Беларусі ў адкрытыя ваенныя дзеянні супраць Украіны ў 2024 годзе: пры мабілізацыі будзе вялікая верагоднасць атрымання баявой зброі палітычнымі апанентамі рэжыму, “што можа быць небяспечна”.
* Люблінскі трохкутнік — рэгіянальнае палітычнае і эканамічнае аб’яднанне, створанае ў 2020 годзе Польшчай, Літвой і Украінай.


- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за апошнія дзевяць дзён на мяжы Беларусі і ЕС заўважаны нелегальны мігрантМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваШостую ноч запар на беларускіх метэастанцыях фіксуюцца рэкорды холадуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 19 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаТэрміновыя рублёвыя дэпазіты фізічных асоб за год выраслі амаль на 40% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ 2025 годзе з дзяржпадтрымкай пабудавана на 2,4% менш жылля для людзей з патрэбаю, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
