Ціханоўская: Дыктатура ў Беларусі абрынецца, а беларуска-польскія стасункі застануцца на стагоддзі

9 студзеня, Позірк. Польшча для беларусаў — не проста сусед, а краіна-сябар і стратэгічны партнер, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская падчас сумеснай з прэзідэнтам краіны Анджэем Дудам каляднай сустрэчы з беларускай супольнасцю ў Варшаве 9 студзеня.
“Для соцень тысяч беларусаў Польшча стала другім домам. І калі ў Беларусі пачаўся тэрор, вы ласкава адчынілі дзверы”, — сказала яна.
У краіне аднавілі дзейнасць беларускія палітычныя партыі і СМІ, прыватныя прадпрыемствы, тэатры і школы, запушчаны праграмы рэабілітацыі для былых палітвязняў і добраахвотнікаў ва Украіне, дадала яна.
На думку Ціханоўскай, калі Польша праходзіла шлях да вольнасці і еўрапейскага выбару, “знаходзіліся людзі, якія казалі, што гэта немагчыма”: “І мы зараз праходзім гэты шлях”.
Палітык выказала упэўненасць, што “дыктатура ў Беларусі абрынецца, але тыя беларуска-польскія стасункі, якія мы будуем зараз, застануцца на дзесяцігоддзі і стагоддзі ўсім дыктатарам на злосць”.
Дуду Ціханоўская падзяквала за рашучасць і паслядоўнасць у падтрымцы дэмакратычнай Беларусі. Экс-кандыдат у прэзідэнты лічыць, што польскі лідар “стаў асабістым ворагам для многіх дыктатараў у свеце”: “І я спадзяюся, што вы гэтым ганарыцеся. Але ж я рада, з іншага боку, што беларуская справа аб’ядноўвае [польскія] партыі, аб’ядноўвае людзей”.
Ціханоўская наведвае Варшаву 8–10 студзеня.


- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за апошнія дзевяць дзён на мяжы Беларусі і ЕС заўважаны нелегальны мігрантМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваШостую ноч запар на беларускіх метэастанцыях фіксуюцца рэкорды холадуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 19 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаТэрміновыя рублёвыя дэпазіты фізічных асоб за год выраслі амаль на 40% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ 2025 годзе з дзяржпадтрымкай пабудавана на 2,4% менш жылля для людзей з патрэбаю, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
