Экс-журналіст Глушкоў затрыманы на пачатку студзеня — СМІ

15 студзеня, Позірк. Былы магілёўскі журналіст і відэааператар Яўген Глушкоў “затрыманы 4 ці 5 студзеня” і цяпер знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання, паведамляе “Медыязона” са спасылкай на дзве ўласныя крыніцы.
Паводле інфармацыі адной крыніцы, Глушкоў жыў адзін, з жонкай і сынам кантакт апошнім часам не падтрымліваў. Суседзі мужчыны бачылі, як сілавікі выводзілі яго з кватэры.
Іншая крыніца паведаміла, што Глушкоў зараз “пад следствам”, пра што жонцы затрыманага паведаміў следчы. У рамках якой канкрэтнай справы і паводле якога артыкула, невядома.
Раней каманда праваабаронцаў MAYDAY TEAM паведаміла, што экс-журналіст “доўгі час не выходзіць на сувязь” і можа знаходзіцца ў ізалятары.
Яўген Глушкоў у 1990-я і 2000-я працаваў на гарадскім тэлебачанні, пасля гэтага супрацоўнічаў з некалькімі гарадскімі парталамі. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года беларускія ўлады распачалі кампанію па ліквідацыі і крыміналізацыі незалежных СМІ, якая працягваецца дагэтуль.
Магчымасці працаваць у нацыянальнай юрысдыкцыі былі пазбаўленыя дзясяткі рэспубліканскіх і рэгіянальных медыя. Многія з іх зараз працуюць на эміграцыі.
Паводле даных Беларускай асацыяцыі журналістаў, цяпер ў няволі 34 прадстаўнікі СМІ.

- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаНовая Зеландыя заклікала рэжым Лукашэнкі гарантаваць датрыманне правоў чалавека (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаЗацверджаныя прагнозныя паказчыкі на 2026 год: рост ВУП на 2,8%, інфляцыя не больш за 7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 3 лістапада — 16 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў кастрычніку знізіўся на 1,2% пасля прыкладна такога ж росту ў верасні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


