На магілёўскага блогера Сабалеўскага завялі крымінальную справу

15 студзеня, Позірк. У дачыненні да блогера і журналіста Алеся Сабалеўскага распачатая крымінальная справа, ён знаходзіцца ў следчым ізалятары турмы №4 Магілёва, паведамляе праваабарончы тэлеграм-канал MAYDAY TEAM.
Сабалеўскага затрымалі 12 снежня, ён не выйшаў на волю пасля двух адміністрацыйных арыштаў. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, цяпер на мужчыну заведзеная справа паводле арт. 3614 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Падрабязнасцяў не прыводзіцца. Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, Сабалеўскі “даўно адышоў ад занятку журналістыкай”.
У студзені 2022 года супрацоўнікі АМАПу ў поўнай баявой амуніцыі прыходзілі з ператрусам у кватэру да Сабалеўскага. Паведамлялася, што адзін з сілавікоў трымаў у руцэ баявы пісталет і, мяркуючы па позе, наводзіў яго на гаспадара кватэры. Відэазапіс апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы. Пазней сілавікі прыйшлі з ператрусам да двух журналістаў з Магілёва і Бялынічаў, разграмілі рэдакцыю партала 6tv.by, дзе працаваў Сабалеўскі.
Ператрусы і затрыманні, верагодна, тады былі звязаныя з тым, што ў пачатку студзеня 2022 года тэлеграм-канал партала і шэраг іншых мясцовых тэлеграм-каналаў былі прызнаныя “экстрэмісцкімі”.
29 лістапада 2023 года КДБ прызнаў рэдакцыю рэгіянальнага медыя 6tv.by “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
Досвед працы ў медыя, прызнаных “экстрэмісцкімі”, з’яўляецца для беларускіх уладаў дастатковай падставай для крымінальнага пераследу журналістаў, нават калі на момант прысваення СМІ згаданага статусу супрацоўніцтва было спынена.
У Мінскім гарадскім судзе 12 студзеня пачаўся працэс над фотажурналістам і відэааператарам Аляксандрам Зянковым. Ён абвінавачваецца паводле ч. 3 арт. 3611 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім). Журналіст, які жыў у Барысаве (Мінская вобласць) супрацоўнічаў з недзяржаўнымі СМІ, у тым ліку з мясцовым сайтам ex-Press.by (цяпер ex-press.live), кантэнт якога двойчы прызнаваўся “экстрэмісцкімі матэрыяламі” (у кастрычніку 2021 года і лютым 2023-га). Рэдакцыя сайта была прылічаная да “экстрэмісцкіх фарміраванняў” (у лістападзе 2023-га).
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года беларускія ўлады пачалі кампанію па ліквідацыі і крыміналізацыі незалежных СМІ, якая працягваецца дагэтуль. Магчымасці працаваць у нацыянальнай юрысдыкцыі былі пазбаўленыя дзясяткі рэспубліканскіх і рэгіянальных медыя. Многія з іх цяпер працуюць у эміграцыі.
Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, цяпер у няволі знаходзяцца 34 прадстаўнікі СМІ.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваНа Дзень незалежнасці-2025 здарылася на 60% больш пажараў, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства3 ліпеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня амаль 90-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+