Хрэнін паабяцаў збіваць замежныя паветраныя судны ў выпадку парушэння мяжы
22 лютага, Позірк. У выпадку парушэння дзяржаўнай мяжы сілы Супрацьпаветранай абароны будуць збіваць замежныя паветраныя судны, заявіў 22 лютага ў інтэрв’ю тэлеканалу “Расія 24” міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін.
Паводле яго слоў, са жніўня 2023 года зафіксавана “шэсць парушэнняў дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы”. Кіраўнік ведамства адзначыў, што Узброеныя сілы Беларусі рэагуюць на ўсе парушэнні: “Калі трэба, падымаецца наша баявая авіяцыя, прыводзяцца ў адпаведнасць ступені гатоўнасці зенітна-ракетныя войскі”.
“Калі ўжо зусім [будуць] страчаныя тармазы з іх боку, вядома, мы будзем збіваць, цырымоніцца не будзем”, — сказаў Хрэнін.
28 студзеня намеснік камандуючага Ваенна-паветраных сіл і войскамі СПА — начальнік авіяцыі Мінабароны Леанід Давідовіч заявіў, што авіяцыя краін НАТО каля межаў Беларусі адсочвае перамяшчэнні войскаў на тэрыторыі краіны, каб выкарыстоўваць інфармацыю “ў інтарэсах Узброеных сіл Украіны”.
Паводле яго сцвярджэння, каля межаў Беларусі “фактычна штодня альбо праз дзень мы назіраем палёты самалётаў далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання E-3”. “Тут знаходзіцца самалёт E-7 з аўстралійскіх Ваенна-паветраных сіл, самалёты Швецыі, Вялікабрытаніі, Францыі, ЗША. Таму, вядома, гэтую актыўнасць мы адзначаем”, — сказаў ён.
Улады ў Мінску рэгулярна абвінавачваюць краіны Захаду ў агрэсіўных намерах у дачыненні да Беларусі, але ніводнага доказу гэтаму дагэтуль не прадстаўлена.
У той жа час Лукашэнка адкрыта падтрымлівае расійскую агрэсію супраць Украіны, перыядычна пагражае “імгненна” ўжыць расійскую ядзерную зброю ў выпадку “нападу” на Беларусь, прадаставіў тэрыторыю краіны для баевікоў расійскай вайсковай кампаніі “Вагнер”, якія, як ён заявіў у ліпені, нібыта рвуцца “схадзіць на экскурсію” ў Польшчу — Варшаву і Жэшуў (праз гэты польскі горад Украіне пастаўляецца частка заходняй зброі і вайсковай тэхнікі).
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка