Мінск 16:45

Пратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах з пачатку года вырасла ў 2,5 разы

Фота: pixabay.com

30 кастрычніка, Позірк. Запазычанасць па рублёвых і валютных крэдытах, выдадзеных банкамі юрыдычным асобам, на 1 кастрычніка 2023 года склала 50 млрд 344,6 млн рублёў, сведчаць даныя Нацыянальнага банка.

Актуальная сума доўгу на 11,6% большая, чым было на 1 студзеня (45 млрд 128,7 млн), і на 19,2% перавышае запазычанасць, зафіксаваную 1 кастрычніка 2022-га (42 млрд. 219,7 млн).

Пазыковая нагрузка арганізацый сельскай, лясной і рыбных гаспадарак склала 3 млрд 488,6 млн (+12,3% з пачатку 2023 года; +17,7% за 12 месяцаў), горназдабыўной прамысловасці — 115,8 млн. (рост у 4,7 разы; у 2,1), апрацоўчай прамысловасці — 26 млрд 499,8 млн (26,6%; 16,2%), будаўніцтва — 859,8 млн (5,9%; 9,4%), гандлю, рамонту аўтамабіляў і матацыклаў — 10 млрд 172,8 млн (5,4%; 8,8%), транспартных і лагістычных, паштовых і кур’ерскіх — 1 млрд 813,3 млн (5,4%; +13,3%), інфармацыі і сувязі — 103,4 млн (-14,3%, 34,6%), фінансавых і страхавых — 3 млрд 277,1 млн (27,4%, 35,4%), звязаных з нерухомасцю — 1 млрд 703,8 млн (+10,4%, +18,7%), навуковых — 295,4 млн (14,2%, 3,1%), дзяржаўнага кіравання — 1,8 млн (без змен), адукацыі — 6,2 млн (рост у 1,6 разы; у 1,3), аховы здароўя і сацыяльных паслуг — 167,7 млн (13,3%; 32,2%) , малога і сярэдняга бізнесу — 15 млрд 251,9 млн (8,2%; 11,3%).

Пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытах з пачатку года павялічылася да 324,1 млн рублёў (у 2,5 раза, у два разы): у сельскай, лясной і рыбнай гаспадарках яна з пачатку года вырасла да 25,1 млн (у 2,9 раза, 61,9%), апрацоўчай прамысловасці — на 63,5 млн (81%, 49,1%), будаўніцтве — 35,2 млн (90,3%, у четыры разы), у сферы гандлю, рамонту аўтамабіляў і матацыклаў — 86 млн (-37,4%; -14,7%), арганізацыях інфармацыі і сувязі — 0,2 млн (у два разы, аналагічна), звязаных з нерухомасцю — 107,4 млн (у 27,5 раза, у 16,3 раза), малым і сярэднім бізнэсе — 180,5 млн (72,2%; 59,2%).

Падзяліцца: