Дэмсілы Арменіі запатрабавалі ад уладаў разрыву дыпадносін з Беларуссю “да зрынаня дыктатара Лукашэнкі з пасады”(дапоўнена)
21 жніўня, Позірк. “Неадкладна разарваць дыпламатычныя адносіны з Беларуссю да зрынання дыктатара Лукашэнкі з пасады” запатрабавалі дэмакратычныя сілы Арменіі ад уладаў сваёй краіны.
З гэтым і іншымі палітычнымі патрабаваннямі іх прадстаўнікі выйшлі 21 жніўня да амбасады Беларусі ў вёсцы Арындж пад Ерэванам.
Патрабаванне разрыву дыпадносін згадваецца ў заяве Кансультатыўнай платформы дэмакратычных сіл Арменіі, тэкстам якой падзяліўся з “Позіркам” палітолаг, экспэрт армянскага цэнтра палітычных і міжнародных даследаванняў Рубен Меграбян, які з’яўляецца адным з арганізатараў акцыі.
Дэмсілы таксама рэкамендавалі запрасіць у Ерэван з візітам “абранага прэзідэнта Беларусі Святлану Ціханоўскую”.
Словы “беларускага дыктатара Лукашэнкі на адрас Арменіі і армянскага народа ў інтэрв’ю, дадзеным тэлеканалу “Расія” 19 жніўня, у якім ён заявіў, што “армяне нікому не патрэбныя” — чарговая праява яго антыармянскай пазіцыі, якая стала для яго благой традыцыяй”, адзначаецца ў заяве.
“Прымаючы пад увагу падтрымку, нададзеную Беларуссю Азербайджану ў вайне супраць Арменіі” і “прызнаючы сістэматычнае парушэнне правоў уласнага народа і грамадзян з боку беларускага дыктатарскага рэжыму”, Кансультатыўная платформа дэмсіл Арменіі запатрабавала ад уладаў абвясціць амбасадара Беларусі і ўвесь астатні дыпперсанал персонамі нон грата і даць ім трое сутак на тое, каб пакінуць тэрыторыю краіны.
Таксама прапануецца “разарваць усе двухбаковыя дамовы з Беларуссю, уключаючы пагадненне аб бязвізавых паездках грамадзян”, і “лічыць немагчымым знаходжанне ў адным ваенным саюзе і эканамічнай і мытнай прасторах з Беларуссю і неадкладна выйсці з АДКБ, ЕАЭС і СНД”.
Заява падпісаная партыяй “У імя Рэспублікі”, Еўрапейскай партыяй Арменіі, ГА “Еўропа права”, клубам журналістаў “Аспарэз”.
Ціханоўская падчас саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці (ЕПС) 18 ліпеня ў Вялікабрытаніі падтрымала Арменію ў яе намаганнях па еўраінтэграцыі. Прэм’ер-міністру Ніколу Пашыняну і міністру замежных спраў Арарату Мірзаяну была выказаная падзяка за цвёрдую пазіцыю і падтрымку беларусаў.
Гэта была трэцяя публічная сустрэча Ціханоўскай і Мірзаяна.
20 чэрвеня яны абмеркавалі палітычную сітуацыю ў Беларусі на перамовах у Вільнюсе. На наступны дзень у беларускі МЗС быў выкліканы часовы павераны ў справах Арменіі ў Беларусі Нарэк Тыратуран.
5 кастрычніка 2023 года на палях саміту ЕПС у іспанскай Гранадзе дэмлідар перадала армянскаму народу праз Пашыняна і Мірзаяна словы падтрымкі ў сувязі з тагачаснай сітуацыяй у Нагорным Карабаху.
Сёлета 13 чэрвеня Пашынян заявіў, што ні ён, ні які-небудзь іншы афіцыйны прадстаўнік краіны не паедзе ў Беларусь, пакуль ва ўладзе ў Менску знаходзіцца Аляксандр Лукашэнка. Ён сказаў пра гэта ў кантэксце заяў Лукашэнкі аб карабахскім канфлікце на сустрэчы з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым у сярэдзіне траўня. Пасля заявы прэм’ера абедзве краіны адклікалі сваіх амбасадараў у сталіцы для кансультацый.
2 чэрвеня, выступаючы перад парламентам, кіраўнік урада заявіў аб магчымым выхадзе Арменіі з Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы.
13 ліпеня Беларусь адклікала амбасадара Аляксандра Канюка з Арменіі для кансультацый.
- Грамадства, Эканоміка
З 20 верасня вырастуць тарыфы на праезд па платных дарогах
- Грамадства, Палітыка
Латушка і Коўшык абмеркавалі з уладамі Польшчы праблемы беларускіх студэнтаў
- Палітыка
Беларусь будзе ўдзельнічаць у саміце па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне, калі туды запросяць Расію — амбасадар у Швейцарыі
- ЭканомікаБольш за ўсё за год прадукты харчавання ў ЕАЭС падаражэлі ў Беларусі і РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Рыжанкоў прыняў у новага амбасадара Кітая копіі даверчых грамат
- Грамадства, Палітыка
Журналістцы-палітзняволенай Шчыраковай уручаная прэмія Free Media Awards
- Палітыка
Ціханоўская заклікала палітэмігрантаў не наведваць Беларусь
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 70 тэмпературных рэкордаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Еўрапарламент узгадняе тэкст рэзалюцыі аб палітвязнях у Беларусі — Лябедзька
- ЭканомікаЗапасы прампрадукцыі на складах за пяць гадоў выраслі ў 1,7 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Прапагандыст Пратасевіч паведаміў прозвішчы яшчэ 10 вызваленых палітвязняў
- Грамадства
У першым чытанні прыняты законапраект, які змякчае пакаранне паводле "антынаркатычнага" арт. 328 КК
- ЭканомікаВа ўсіх абласцях Беларусі запаволіўся рост ВРПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Ціханоўская правядзе "шэраг палітычных сустрэч" у ЗША
- Эканоміка
Долар, еўра і юань падаражэлі на біржавых таргах 17 верасня
- Эканоміка
ПП НС ратыфікавала пагадненне з Расіяй аб вытворчасці самалёта "Асвей"
- ЭканомікаСельгасвытворчасць у гадавым вымярэнні вырасла на 7,1% — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛатушка заклікаў міністэрствы абароны краін НАТО ўсталяваць кантакты з прадстаўніком АПК па абаронеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
Рэальныя даходы насельніцтва за год павялічыліся на 9,9% — Белстат
- ЭканомікаРэальныя даходы насельніцтва за год павялічыліся на 9,9% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
Белстат: Аб'ём грузаперавозак за восем месяцаў у гадавым вымярэнні вырас на 2,8%
- Палітыка
Латушка: Рэжым Беларусі — праблема для еўрапейскай бяспекі
- Эканоміка
У Беларусі запаволіўся рост эканомікі — Белстат (дапоўнена)
- Эканоміка
У Беларусі запаволіўся рост эканомікі — Белстат
- Палітыка
Пракуратура г. зв. "днр" накіравала ў суд справу байца палка Каліноўскага Дзюрбейкі, запалоненага ўлетку 2022 года
- Палітыка
На семінары ПА НАТО Ціханоўская заклікала падтрымаць барацьбу за незалежнасць Беларусі
- ПалітыкаНа семінары ПА НАТО Ціханоўская заклікала падтрымаць барацьбу за незалежнасць Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
Надзвычайная пажарная небяспека ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях абвешчаная на 17–19 верасня
- Палітыка
Лукашэнка назваў Дзень народнага адзінства сімвалам нацыянальнага адраджэння Беларусі
- Палітыка
Самалёт з дэпартаваным з Грузіі журналістам Мялешкам адправіўся ў Варшаву з амаль 10-гадзіннай затрымкай