На семінары ПА НАТО Ціханоўская заклікала падтрымаць барацьбу за незалежнасць Беларусі
17 верасня, Позірк. З заклікам падтрымаць барацьбу за незалежнасць Беларусі выступіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 17 верасня на арганізаваным Парламенцкай асамблеяй НАТО семінары “Роўз-Рот” у Варшаве.
Звяртаючыся да ўдзельнікаў сустрэчы па відэасувязі, палітык адзначыла, што дэмакратычныя змены ў Беларусі “могуць дапамагчы Украіне выйграць вайну і, безумоўна, стануць вялізным ударам для [прэзідэнта РФ Уладзіміра] Пуціна”, яны “могуць выклікаць змены і ў Расіі”.
Беларускія дэмсілы рыхтуюцца да гэтага моманту, каб “выкарыстоўваць акно магчымасцяў, калі яно адкрыецца”, напрыклад, ствараюць “альтэрнатыўныя інстытуты ўлады ў выгнанні”, умацоўваюць “падпольны рух унутры краіны” і працуюць “з наменклатурай, якая можа дапамагчы ў крытычны момант”, адзначыла яна.
“Чаго мы не павінны дапусціць, дык гэта таго, каб Беларусь стала суцяшальным прызам для Пуціна, — заявіла Ціханоўская. — Калі пачнуцца якія-небудзь перамовы, мы павінны запатрабаваць, каб расійскія войскі пакінулі не толькі Украіну, але і Беларусь. Мы павінны вырваць Беларусь з расійскіх кіпцюроў. Бо без свабоднай і незалежнай Беларусі будзе існаваць пастаянная пагроза для Украіны і ўсёй Еўропы”.
“Мы разлічваем на нашых сяброў і саюзнікаў у Паўночнаатлантычным альянсе. Я радая, што сёлета ў траўні мы пачалі афіцыйны дыялог з НАТО. Я мела прадуктыўную сустрэчу з генеральным сакратаром [Енсам] Столтэнбергам, і я спадзяюся, што падчас знаходжання Марка Рутэ на пасадзе генсакратара наша супраца працягнецца і стане нават глыбейшай”, — дадала яна.
Паводле слоў Ціханоўскай, дэмсілы ўсталявалі двухбаковыя стасункі “амаль з усімі краінамі НАТО і іх парламентамі”. Да найбліжэйшых партнёраў яна аднесла Польшчу, Літву, Францыю, Германію, ЗША, Канаду ды інш.
“Абмеркаванне будучай супрацы, абмен выведніцкімі данымі, падтрымка беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць за Украіну, падрыхтоўка рэформы беларускай арміі ў будучыні — гэта тое, што мы можам рабіць разам ужо зараз. Мы не просім вас ваяваць замест нас, мы просім вас падтрымаць нашу барацьбу. Мы змагаемся за каштоўнасці, якія так шануе НАТО. Дапамагаючы беларускаму дэмакратычнаму руху, вы таксама дапамагаеце Украіне і закладваеце асновы будучай бяспечнай і мірнай Еўропы”, — падсумавала Ціханоўская.
Сустрэча прадстаўнікоў ПА НАТО праходзіць 16–17 верасня ў польскім Сейме. Сярод іншых на абмеркаванне вынесеныя тэмы ўмацавання ўсходняга флангу Паўночнаатлантычнага альянсу, падтрымкі Украіны, сітуацыі ў Беларусі і Балтыйскім рэгіёне.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў парламенце Нарвегіі заклікала змагацца за беларускіх палітвязняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка"Белпошта" плануе запусціць свой маркетплейс у 2025 годзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка