Літоўскія памежнікі перахапілі дрон з 200 пачкамі беларускіх цыгарэт

14 верасня, Позірк. Пра перахоп чарговага беспілотніка з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі паведаміла 14 верасня Служба аховы дзяржаўнай мяжы пры МУС Літвы.
Дрон з грузам быў выяўлены позна ўвечары 13 верасня непадалёк ад вёскі Ута ў Шальчынінкскім раёне — памежнікі пачулі характэрны гук і выкарысталі антыдронавае абсталяванне.
Пасля ўздзеяння беспілотнік развярнуўся і паляцеў у бок мяжы. Неўзабаве ён упаў, а пасля быў знойдзены на лузе ля вёскі Версекеле — прыкладна за 500 метраў ад мяжы.
Да дрона быў прымацаваны скрутак з 200 пачкамі цыгарэт Minsk Superslims з беларускімі акцызнымі маркамі і GPS-прыладай. Кошт цыгарэт з улікам падаткаў — 1.102 еўра.
Паведамляецца, што ад пачатку года літоўскія памежнікі перахапілі 56 беспілотнікаў кантрабандыстаў. За ўвесь 2025 год было перахоплена 59 такіх дронаў, а ў 2024-м — 54.


- ЭканомікаЧысты прыбытак суб'ектаў лічбавай эканомікі за год знізіўся амаль на 5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская заклікала Еўропу да адзінства перад абліччам дыктатур (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаЗа 9 месяцаў 2026 года найбольш падаражэлі USB-назапашвальнікі, запалкі і білеты на электрычкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — верасні сельгасвытворчасць вырасла на 4,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

