Грамадзянін Беларусі спрабаваў незаўважна прывезці з Літвы буйную суму грошай ва ўпакоўцы сурвэтак

14 верасня, Позірк. Спроба незадэклараванага ўвозу замежнай валюты спыненая ў пункце пропуску Беняконі (з літоўскага боку — Шальчынінкай), паведаміла 14 верасня прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, грамадзянін Беларусі пры ўездзе з Літвы на аўтамабілі “Фіат” выбраў “зялёны калідор”, які прадугледжвае, што асобе няма чаго дэклараваць. Мытніку ён паведаміў, што пры ім 5,5 тыс. еўра і 200 рублёў. Інспектар у гэтым усумніўся.
Пры аглядзе ў барсетцы мужчыны была знойдзеная ўпакоўка вільготных сурвэтак, унутры якой знаходзіліся яшчэ 5 тыс. еўра. Грошы вынятыя.
Гродзенская рэгіянальная мытня распачала ў дачыненні да парушальніка адміністрацыйны працэс паводле ч. 2 арт. 15.1 КаАП (перамяшчэнне тавараў, якія трапляюць пад мытнае дэклараванне, праз мытную мяжу ЕАЭС з утойваннем ад мытнага кантролю, то бок з выкарыстаннем схованак альбо іншых спосабаў, якія ўскладняюць іх выяўленне, або з наданнем адным таварам выгляду іншых тавараў, а таксама спроба такога перамяшчэння).
Санкцыя артыкула прадугледжвае штраф — да 30 базавых велічынь (1.350 рублёў) з канфіскацыяй схаваных тавараў, якія трапляюць пад мытнае дэклараванне.
ДМК нагадаў, што дэклараваць наяўныя сродкі пры ўвозе ў Беларусь або выездзе з яе трэба абавязкова, калі сума перавышае 10 тыс. долараў у эквіваленце.
- ЭканомікаНайлепшая дынаміка росту ВРП за тры кварталы зафіксаваная ў Брэсцкай вобласці, найгоршая — у ВіцебскайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПрырост сярэдняй шырокай грашовай масы ў 2027 годзе запланаваны на ўзроўні 14–16%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тры кварталы з дзяржпадтрымкай пабудавана амаль на 40% менш жылля для людзей з патрэбаю, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка



