З 20 кастрычніка зніжаюцца цэны на каштоўныя металы ў выглядзе вырабаў і лому, якія скупляюць у фізічных асоб

19 кастрычніка, Позірк. Новыя цэны на каштоўныя металы ў выглядзе вырабаў і лому, якія скупляюць у фізічных асоб, вызначаныя пастановай Міністэрства фінансаў № 54 ад 14 кастрычніка, якая набывае моц 20 кастрычніка.
Паводле інфармацыі прэс-службы Мінфіна, цэны на золата ў выглядзе вырабаў і лому за 1 грам зменшацца прыкладна на 7,5% і складуць: 375-й пробы — 140,46 рубля (цяперашняя цана — 151,87 рубля), 500-й — 187,28 (202,49), 583-й і 585-й — 219,12 (236,91), 750-й — 280,92 (303,74), 900-й — 337,10 (364,48), 916-й — 343,10 (370,96), 950-й — 355,83 (384,73), 958-й — 358,83 (387,97).
Плаціна 950-й пробы, якую прымаюць у такім выглядзе, згубіць у цане 10 рублёў (-6,4%), патаннеўшы са 155,80 да 145,80 рубля.
Кошт срэбных вырабаў і лому 750-й пробы знізіцца з 4,55 да 4,10 рубля (-0,45 рубля; -9,9%), 800-й — з 4,86 да 4,37 (-0,49; -10,1%), 875-й — з 5,31 да 4,78 (-0,53; -10%), 916-й — з 5,56 да 5,00 (-0,56; -10,1%), 925-й — з 5,61 да 5,05 (-0,56; -10%), 960-й — з 5,83 да 5,24 (-0,59; -10,1%).
Цана 1 грама зубных пратэзаў і іх элементаў з утрыманнем золата 900/750-й пробы знізіцца з 358,40 да 331,48 рубля (-26,92 рубля; -7,5%). Пры гэтым цана элементаў здымных зубных пратэзаў са сплаву золата 750-й пробы з плацінай і срэбрам зменіцца з 318,99 да 295,17 рубля (-23,82; -7,5%), дэталяў зубных пратэзаў са срэбна-паладыевага сплаву — з 26,91 да 23,91 рубля (-3,00; -11,1%).
Сертыфікаваныя мерныя зліткі з золата таннеюць (з улікам пяціпрацэнтнай надбаўкі) з 404,98 да 393,29 рубля (-11,69; -2,9%) за 1 грам, срэбра — з 6,07 да 5,62 (-0,45; -7,4%).
Папярэдні раз Мінфін вызначаў новыя цэны на скупку каштоўных металаў 15 верасня, тады іх кошт быў значна павялічаны.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тры кварталы з дзяржпадтрымкай пабудавана амаль на 40% менш жылля для людзей з патрэбаю, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка



