Мінск 15:04

У вадасховішчы Вяча знойдзена цела жанчыны

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

19 кастрычніка, Позірк. Цела жанчыны знойдзенае 17 кастрычніка ў вадасховішчы Вяча (Мінскі раён), паведаміла праз два дні Рэспубліканскае таварыства ратавання на водах (ТРВОД).

У той дзень інфармацыя пра здарэнне ў раёне пляжа № 5 ля вёскі Вішнёўка паступіла ў 9:31, а ў 11:10 работнікі ТРВОД дасталі загінулую з вады.

Жанчына знаходзілася за 15 метраў ад берага на глыбіні 1,5 метра. Арганізацыя звярнула ўвагу на тое, што гэты ўчастак вадасховішча ў ліку дазволеных месцаў для купання.

Як паведамлялася, у купальны сезон 2026 года (з траўня да верасня) у Беларусі патанула 145 чалавек — на пяць менш (-3%), чым летась. Найбольш людзей загінула пры падзенні ў ваду — 57. Пры купанні — 51.

За сезон быў выратаваны 181 чалавек, у тым ліку работнікамі арганізацыі — 147.

Згодна з данымі МНС, за пяць гадоў (2021–2025) у беларускіх вадаёмах патанула 1.984 чалавекі, у тым ліку 132 дзіцяці. Асобна ў 2025-м — 282 (12).

Падзяліцца: