У Гродне трох футбольных трэнераў падазраюць у атрыманні заробку за заняткі, якія не праводзіліся

19 кастрычніка, Позірк. Тром трэнерам футбольнай секцыі адной са спартыўных устаноў Гродна незаконна налічылі больш за 8,5 тыс. рублёў за заняткі, якія яны фактычна не праводзілі, паведаміла 19 кастрычніка тэрытарыяльнае падраздзяленне Камітэта дзяржаўнага кантролю па Гродзенскай вобласці.
Ведамства адзначыла, што на падставе выяўленых фактаў распачатая крымінальная справа.
Падчас праверкі высветлілася, што трэнеры адсутнічалі на працоўных месцах, а ў табелі ўліку працоўнага часу ўносіліся недакладныя звесткі, на падставе якіх ім налічвалі заробак за трэніроўкі дзяцей.
Акрамя таго, ва ўстанове выявілі нястачу новай спартыўнай экіпіроўкі на суму 2,3 тыс. рублёў. Пасля адказная за матэрыяльную частку асоба цалкам кампенсавала шкоду.
Як заяўлена, правяральнікі таксама высветлілі, што ўстанова не цалкам выплачвала зямельны падатак з аўтамабільных парковак, якія ёй далі ў абласным цэнтры. Пасля ўмяшання КДК у бюджэт было пералічана 50,5 тыс. рублёў.
3 верасня 2026 года Аляксандр Лукашэнка даручыў узмацніць фізічную падрыхтоўку ў школах, у тым ліку за кошт дадатковага ўрока фізкультуры і здачы нарматываў.
У кастрычніку 2026 года міністр спорту Сяргей Кавальчук заявіў пра праблемы ў беларускім футболе, у тым ліку ў падрыхтоўцы трэнераў.
У верасні 2025 года Лукашэнка скасаваў падатковыя льготы для арганізацый, якія спансуюць спартыўныя федэрацыі і клубы.

- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПрырост сярэдняй шырокай грашовай масы ў 2027 годзе запланаваны на ўзроўні 14–16%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тры кварталы з дзяржпадтрымкай пабудавана амаль на 40% менш жылля для людзей з патрэбаю, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка


