Папа рымскі прызначыў Лявонція Тумоўскага новым апостальскім адміністратарам для грэка-католікаў Беларусі

14 верасня, Позірк. Папа рымскі Леў XIV прыняў адстаўку архімандрыта Яна Сяргея Гаека з пасады апостальскага адміністратара для католікаў візантыйскага абраду, якія пражываюць у Беларусі, і прызначыў на гэтую пазіцыю святара Лявонція Тумоўскага. Пра прынятае рашэнне 14 верасня паведаміла Зала друку Святога Пасада.
Лявонцій (Аляксандр) Тумоўскі нарадзіўся 9 ліпеня 1973 года ў Полацку. У 1995 годзе ён уступіў у манаскую супольнасць студытаў Унеўскай лаўры ва Украіне; у 1997-м прынёс часовыя, а ў 2000-м — вечныя манаскія абяцанні.
Тумоўскі вывучаў філасофію і багаслоўе ў Львоўскай духоўнай семінарыі і Украінскім каталіцкім універсітэце ў Львове, дзе атрымаў ступень магістра багаслоўя. У 2008–2018 гадах навучаўся ў Рыме — атрымаў ліцэнцыят, а пасля доктарскую ступень па багаслоўі ў Папскім усходнім інстытуце.
У 2002 годзе Тумоўскі быў пасвечаны ў дыяканы, а 18 траўня 2003-га — у святары.
Быў настаяцелем грэка-каталіцкага манастыра св. Барыса і Глеба ў Полацку (2003–2008), намеснікам дэкана парафій Беларускай грэка-каталіцкай царквы (2004–2006), дэканам Усходняга протапрэсвітэрства (2006–2008), кіраўніком пастырскага служэння для ўкраінскіх вернікаў візантыйскага абраду ў Грэцыі (2015). З 2022 года ўзначальваў пастырскае служэнне БГКЦ у Польшчы.
Ян Сяргей Гаек стаяў на чале беларускіх грэка-католікаў больш за 30 гадоў. У 1994 годзе папа Ян Павел II прызначыў яго апостальскім візітатарам для грэка-католікаў Беларусі. У 1996 годзе Гаек быў узведзены ў сан архімандрыта.
30 сакавіка 2023 года мінулы папа рымскі — Францішак — заснаваў апостальскую адміністрацыю для католікаў візантыйскага абраду ў Беларусі і прызначыў Гаека яе першым кіраўніком.
На 1 студзеня 2024 года ў Беларусі было 16 грэка-каталіцкіх супольнасцяў. Аднак пасля распачатай уладамі перарэгістрацыі частка з іх была ліквідаваная.

- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 28 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ад пачатку года падаражэлі на 9,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПатрабаванні Нацбанка да органаў дзяржкіравання за жнівень павялічыліся на 2,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года Латвія прадухіліла больш за 11 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаГрузія афіцыйна пацвердзіла беларускаму праваабаронцу Кісляку, што ў дачыненні да яго не праводзіцца працэдура дэпартацыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка запалохвае еўрапейцаў, але ўступленне ў вайну дае яму суцэльныя мінусы — ПортнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка


