33 беларускія вайскоўцы знаходзяцца ў зняволенні з палітычных матываў — праваабаронцы

5 лістапада, Позірк. З 2020 года як мінімум 75 беларускіх вайскоўцаў зазналі крымінальны пераслед з палітычных матываў, з іх 33 на гэты момант знаходзяцца ў зняволенні, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Прынамсі 15 вайскоўцаў абвінавацілі ў “здрадзе дзяржаве” (арт. 356 КК), яшчэ 13 — у “акце тэрарызму” (арт. 289 КК). Не менш за 12 чалавек былі асуджаныя на тэрміны ад 20 да 25 гадоў пазбаўлення волі. Некаторыя выракі былі вынесеныя завочна.
У 2026 годзе было асуджана не менш за 13 вайскоўцаў.
Сёлета ў сакавіку прынамсі восем чалавек затрымалі ў Беларусі па справе Аб’яднанага пераходнага кабінета, які КДБ прызнаў “тэрарыстычнай арганізацыяй”. Сярод вядомых фігурантаў — былы вайсковы парашутыст Аляксандр Рудкевіч і былы падпалкоўнік Дзмітрый Зара. Ім інкрымінуюць удзел у “тэрарыстычнай арганізацыі”.
26 кастрычніка Мінскі абласны суд прыгаварыў трох фігурантаў справы BYPOL да працяглых тэрмінаў зняволення. Генрых Агееў атрымаў 21 год пазбаўлення волі, Іван Балашэнка — 25 гадоў, Юрый Васілеўскі — 17 гадоў. Іх абвінавацілі паводле дзевяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку ў “здрадзе дзяржаве” і “ўдзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі”.
У траўні 2026 года 23-гадовага былога афіцэра спецназа Яўгена Жарыкава прыгаварылі да 19 гадоў калоніі і штрафу ў памеры 500 базавых велічынь за “здраду дзяржаве”. Яго затрымалі ў лютым 2025-га. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, падрабязнасці абвінавачання невядомыя.
26 чэрвеня паведамлялася, што з 2020 года ў Беларусі пад палітычна матываваны крымінальны пераслед трапіла не менш за 68 беларускіх вайскоўцаў, 27 з іх утрымліваліся ў месцах несвабоды. У прыватнасці, 24 чалавекі адбывалі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, двое былі прыгавораныя да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Яшчэ адзін чалавек утрымліваўся пад вартай і чакаў суда.
Прынамсі дзесяць вайскоўцаў на той момант былі асуджаныя паводле арт. 356 КК.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- За трэці квартал у Беларусі вырасла адчувальная інфляцыя — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія дні з Грузіі выправаджана больш за сотню замежнікаў, сярод іх беларусы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка



