Работніца банка затрыманая на падставе падазрэння ў крадзяжы не менш як 27 тыс. рублёў з рахункаў кліентаў

5 лістапада, Позірк. Сталічныя міліцыянеры затрымалі 29-гадовую жыхарку Нясвіжскага раёна (Мінская вобласць) на падставе падазрэння ў крадзяжы грошай з рахункаў кліентаў банка, у якім яна працавала, вынікае з інфармацыі прэс-службы ГУУС Мінгарвыканкама.
Паводле сцвярджэння сілавікоў, жанчына выкарыстоўвала службовы доступ да банкаўскай інфармацыі і на працягу двух гадоў пераводзіла сабе чужыя грошы.
Заяўляецца, што яна атрымлівала звесткі пра рахункі, у тым ліку тыя, якімі часова не карысталіся. Як адзначаецца, супрацоўніца банка мяняла прывязаныя да рахункаў нумары тэлефонаў на ўласны нумар, пасля чаго праз мабільны дадатак уваходзіла ў асабістыя кабінеты кліентаў і пераводзіла грошы на свае банкаўскія карткі.
Акрамя таго, падазраваная, як сцвярджаецца, карысталася даверам калег, каб здымаць грошы з рахункаў без прысутнасці ўладальнікаў. Пры гэтым яна казала супрацоўнікам, што “кліент чакае яе ў кабінеце і яго не варта турбаваць”.
Агульная сума шкоды склала не менш за 27 тыс. рублёў.
Заяўляецца, што аналагічным спосабам жанчына аформіла крэдыт на ўласнага бацьку, не паведаміўшы яму пра тое. Атрыманыя грошы яна, паводле інфармацыі міліцыі, змарнавала на асабістыя патрэбы.
Распачатая крымінальная справа.
Як паведамляў у жніўні “Позірк”, у Гомелі ў суд накіраваная справа 54-гадовай банкаўскай работніцы, якой інкрымінуецца прысваенне 90,4 тыс. рублёў. Паводле версіі следства, са студзеня 2020 года па красавік 2026-га яна падмяняла сапраўдныя грошы банкнотамі “Банка прыколаў”, якія знешне падобныя да грошай, але не маюць плацежнай сілы.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- За трэці квартал у Беларусі вырасла адчувальная інфляцыя — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія дні з Грузіі выправаджана больш за сотню замежнікаў, сярод іх беларусы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка



