17-гадовы п’яны бяспраўнік з Узды на машыне бацькі вёз 16-гадовага пасажыра і трапіў у ДТЗ — распачатая крымінальная справа

5 лістапада, Позірк. У дачыненні да 17-гадовага жыхара Узды (Мінская вобласць) распачатая крымінальная справа паводле ч. 4 арт. 317 КК (парушэнне ПДР і эксплуатацыі транспартнага сродку асобай, якая кіруе <…> у стане алкагольнага ап’янення, што з неасцярожнасці прывяло да прычынення цяжкага цялеснага пашкоджання), паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, уначы 25 кастрычніка юнак, будучы п’яным і не маючы правоў кіроўцы, сеў за стырно бацькавага аўтамабіля “Опель Астра”. У салоне таксама знаходзіўся 16-гадовы пасажыр — жыхар аграгарадка Сямёнавічы (Уздзенскі раён).
На 39-м кіламетры аўтадарогі, якая вядзе з Капыля ў Лагавішча праз Бабоўню, кіроўца не даў рады кіраванню — аўтамабіль з’ехаў на ўзбочыну і ўрэзаўся ў апору лініі электраперадачы, плот, а пасля і жылы дом.
У выніку аварыі непаўналетні пасажыр атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны. Юны кіроўца таксама пацярпеў, але, відаць, не так сур’ёзна, бо, згодна з інфармацыяй СК, пасля інцыдэнту быў затрыманы.
Следчы разам са спецыялістамі Дзяржкамітэта судовых экспертыз і супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі агледзеў месца здарэння і зафіксаваў дарожную абстаноўку. “Вынятыя аўтамабіль, сляды і прадметы, якія маюць значэнне для расследавання, прызначаны шэраг экспертных даследаванняў. Транспартны сродак змешчаны на ахоўную стаянку”, — гаворыцца ў паведамленні.
Па факце аварыі з трыма загінулымі падлеткамі ў Лельчыцкім раёне распачатая крымінальная справа

- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія дні з Грузіі выправаджана больш за сотню замежнікаў, сярод іх беларусы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаЦіханоўская прапанавала Румыніі прызначыць спецпрадстаўніка па БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛябедзька: Пасля выбараў у ЗША беларускія групы ў абедзвюх палатах Кангрэса захаваюццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць заявак праз праграму "Адно акно" з 2023 года вырасла больш чым у 5 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДКНТ найбольш цесна супрацоўнічае з шасцю краінамі, уключаючы Манголію і Узбекістан (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства


