СК праводзіць праверку абставін смерці жанчыны ў Мінску — цела знойдзенае падчас тушэння пажару ў яе кватэры

Відэа: прэс-служба СК / стоп-кадр: "Позірк"
5 лістапада, Позірк. Цела 58-гадовай жанчыны знайшлі работнікі МНС, калі тушылі пажару ў яе кватэры на вул. Бельскага ў Мінску ўвечары 4 лістапада, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Следчы разам са спецыялістамі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз агледзеў жыллё і зафіксаваў сляды пажару. Для высвятлення прычыны смерці гаспадыні кватэры і абставін узгарання прызначаны комплекс экспертыз.
На гэты момант разглядаецца некалькі версій узнікнення пажару. Асноўная — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.
Праверку праводзіць аддзел СК па Фрунзенскім раёне Мінска.
Згодна з аператыўнымі данымі МНС, у Беларусі на пажарах 3–4 лістапада загінула чатыры чалавекі, яшчэ адзін памёр у бальніцы ад раней атрыманых апёкаў.
Стужка навін
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- За трэці квартал у Беларусі вырасла адчувальная інфляцыя — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія дні з Грузіі выправаджана больш за сотню замежнікаў, сярод іх беларусы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка



