За адзін дзень на МКАД зафіксавана два ДТЗ з удзелам трох аўтамабіляў

5 лістапада, Позірк. Аб двух ДТЗ, якія здарыліся 5 лістапада на Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарозе з удзелам у кожным трох аўтамабіляў, паведаміла УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Днём у раёне 53-га кіламетра ўнутранага кальца сутыкнуліся “Аўдзі“, “Мерседэс“ і “Пежо”. Кіроўца і пасажыр апошняга дастаўленыя ў бальніцу для абследавання. Прычыны і абставіны аварыі высвятляюцца.
Увечары ў раёне 35-га кіламетра знешняга кальца 58-гадовы кіроўца іншага “Пежо“, паводле папярэдняй інфармацыі, пры перастраенні сутыкнуўся са спадарожнай “Ладай“. Ад удару яе адкінула на “Мерседэс“, які рухаўся ў тым жа кірунку. У гэтым ДТЗ ніхто не пацярпеў.
На месцах аварый працавалі супрацоўнікі ДАІ Савецкага і Фрунзенскага РУУС адпаведна.
Каментуючы вячэрняе ДТЗ, Дзяржаўтаінспекцыя нагадала, што пры перастраенні кіроўца павінен пераканацца ў бяспецы манеўру і саступіць дарогу транспартным сродкам, якія рухаюцца адначасна без змены кірунку.

- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаБеларусь і Егіпет абмеркавалі аднаўленне супрацоўніцтва з прадпрыемствамі ваеннай прамысловасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Гродзенскім раёне кіраўнік сельгасарганізацыі абвінавачваецца ў атрыманні хабару на суму больш за 45 тыс. рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаНа Беларускім тыдні прадпрымальніцтва будуць вучыць кіраваць зумерамі і міленіяламіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
