Пенсіянерка перадала ашуканцам больш за 50 тыс. рублёў, баючыся абвінавачанняў у “фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці“

5 лістапада, Позірк. Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта расследуе крымінальную справу аб махлярстве ў асабліва буйным памеры ў дачыненні да 65-гадовай жыхаркі Брэста. Пра гэта паведаміла прэс-служба ведамства.
Паводле даных следства, у кастрычніку жанчыне патэлефанаваў невядомы, які прадставіўся супрацоўнікам арганізацыі па абслугоўванні электралічыльнікаў, і прапанаваў замяніць прыборы ўліку.
Пазней з пенсіянеркай звязаўся іншы чалавек, які назваўся супрацоўнікам Камітэта дзяржаўнага кантролю. Ён заявіў, што жанчына падазраецца ў “фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці”, і прыгразіў прыцягнуць яе і блізкіх да крымінальнай адказнасці, а таксама канфіскаваць маёмасць.
Пад ціскам тых, хто тэлефанаваў, жанчына сабрала ўсе зберажэнні — больш за 50 тыс. рублёў — і пакінула ў сметніцы ва ўмоўленым месцы. Грошы забрала дзяўчына-кур’ер.
На незвычайныя паводзіны пенсіянеркі звярнула ўвагу яе сястра, якая паведаміла ў міліцыю аб магчымым злачынстве.
Следства выявіла, што кур’ерам была 19-гадовая жыхарка Брэсцкага раёна. Яна адвезла пакет з грашыма ў Мінск.
Паводле інфармацыі СК, дзяўчына таксама стала ахвярай махляроў. Ёй патэлефанавалі невядомыя, прадставіліся супрацоўнікамі праваахоўных органаў і абвінавацілі ў фінансаванні тэрарызму.
“Каб пазбегнуць крымінальнай адказнасці, неабходна было адвезці пасылку з Берасця ў сталіцу“, — сказала яна следчаму, паведамляе СК.
Перавод грошай аферыстам удалося прадухіліць, зберажэнні пенсіянерцы вернутыя.
Расследаванне крымінальнай справы працягваецца. Устанаўліваюцца асобы, якія маюць дачыненне да злачынства.
Як паведамляў “Позірк”, з 26 кастрычніка па 1 лістапада ў міліцыю паступіла больш за 2,2 тыс. паведамленняў аб званках тэлефонных махляроў; затрымана 12 кур’ераў, у трох з іх канфіскавана агулам больш за 80 тыс. рублёў.
22 кастрычніка Генеральная пракуратура паведаміла, што з пачатку 2026 года ў краіне зарэгістравана больш за 7 тыс. выпадкаў лічбавага махлярства з рэальным уронам для грамадзян.
Паводле даных Следчага камітэта, у 2025 годзе кожнае трэцяе злачынства ў Беларусі здзейснена з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, за дзевяць месяцаў 2026-га доля такіх злачынстваў склала 35%.
Ашуканцы карыстаюцца ў тым ліку масавымі рэпрэсіямі, выдаючы сябе за сілавікоў, якія палююць за “экстрэмістамі“.

- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаБеларусь і Егіпет абмеркавалі аднаўленне супрацоўніцтва з прадпрыемствамі ваеннай прамысловасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Гродзенскім раёне кіраўнік сельгасарганізацыі абвінавачваецца ў атрыманні хабару на суму больш за 45 тыс. рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаНа Беларускім тыдні прадпрымальніцтва будуць вучыць кіраваць зумерамі і міленіяламіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
