Мінск 18:54

У студзені — жніўні рознічны тавараабарот у Беларусі вырас на 12% да таго ж перыяду 2023 года

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

16 верасня, Позірк. У студзені — жніўні 2024 года рознічны тавараабарот у Беларусі склаў 57,5 млрд рублёў, павялічыўшыся на 12% у супастаўных цэнах да аналагічнага перыяду 2023-га, сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

У студзені рознічны тавараабарот вырас на 9,9%, студзені — лютым і студзені — сакавіку — на 13%, студзені — красавіку — на 12,1%, студзені — траўні — на 12,2%, студзені — чэрвені — на 11,5%, студзені — ліпені — на 11,8%.

Тавараабарот грамадскага харчавання за гэты перыяд вырас у гадавым выражэнні на 12,1% — да 3,9 млрд рублёў (месяцам раней гэты паказчык быў 11,7%).

Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыпала 94,9% усяго рознічнага тавараабароту, за восем месяцаў склаўся на ўзроўні 54,6 млрд рублёў, што на 12,9% вышэй за аналагічны леташні паказчык (месяц таму было +13,1%).

Аптовы тавараабарот склаў 121 млрд рублёў — на 7,1% больш, чым год таму (+7,8%).

Па выніках першага паўгоддзя 2024 года абарот рознічнага гандлю ў Еўразійскім эканамічным саюзе павялічыўся на 8,8%: у Кыргызстане — на 18,9%, Беларусі — на 11,5%, Расіі — на 8,8%, Арменіі — на 5,9%, Казахстане — на 5,6%.

Падзяліцца: