Пракуратура г. зв. “днр” накіравала ў суд справу байца палка Каліноўскага Дзюрбейкі, запалоненага ўлетку 2022 года
17 верасня, Позірк. Пракуратура гэтак званай “данецкай народнай рэспублікі” накіравала ў “вярхоўны суд” справу байца палка імя Кастуся Каліноўскага Яна Дзюрбейкі, вынікае з паведамлення Генеральнай пракуратуры Расіі.
Заяўляецца, што 28-гадовы грамадзянін Беларусі “завочна абвінавачваецца” паводле ч. 3 арт. 359 КК РФ (удзел найміта ва ўзброеным канфлікце) — за тое, што “з лютага па ліпень 2022 года браў удзел у баявых дзеяннях на баку Украіны ў розных кропках баявога судотыку”, атрымаўшы за гэта “ўзнагароджанне ў памеры, эквівалентным больш за 300 тыс. рублёў” (каля 3,3 тыс. долараў паводле цяперашняга курсу).
Паводле сцвярджэння Генпракуратуры РФ, Дзюрбейка “абвешчаны ў міжнародны вышук, у дачыненні да яго судом завочна абраная мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту”.
Варта адзначыць, што байцы Дзюрбейка (пазыўны “Тромблі”) і Сяргей “Клешч” Дзёгцеў трапілі ў палон пасля бою пад Лісічанскам 26 чэрвеня 2022 года. З таго часу пра тое, дзе яны і ў якім стане, невядома.
11 ліпеня 2023 года Валерый Сахашчык, які тады займаў пасаду прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы, паведаміў журналістам у Вільнюсе, што, паводле яго інфармацыі, Дзюрбейка і Дзёгцеў жывыя. “Я неаднаразова размаўляў з прадстаўнікамі ўкраінскіх спэцслужбаў, якія займаюцца вяртаннем палонных. Вельмі далікатная тэма. Людзі нічога канкрэтнага не гавораць. Кажуць: “Так, мы памятаем, так, мы ведаем, мы працуем на падставе сваіх алгарытмаў”. Агулам і ўсё”, — сказаў ён.
25 ліпеня 2024 года Басманны суд Масквы завочна арыштаваў Дзюрбейку і яшчэ аднаго байца палка Каліноўскага Аляксандра Думбляўскаса (таксама трапіў у палон).
30 верасня 2022 года Уладзімір Пуцін падпісаў “дакументы” аб уваходжанні ў склад РФ гэтак званых “данецкай і луганскай народных рэспублік”, а таксама “Запарожскай і Херсонскай абласцей”. За некалькі дзён да гэтага на часова акупаваных украінскіх тэрыторыях пад кантролем расійскіх вайскоўцаў прайшлі адпаведныя “рэферэндумы”.
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаВынікі-2024. Рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і атакі на журналістаў у Беларусі ў другой палове года ўзмацніліся — МЗС ГерманііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаПапулярнасць беларускага бязвізу ў жыхароў суседніх краін ЕС за год знізілася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБольшасць дырэктараў пакуль не чакае змены эканамічнага становішча прадпрыемстваў — МінэканомікіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню з пачатку лютага Польшча не зафіксавала спробаў незаконнай міграцыі з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ 2024 годзе экспартавана 1 млн кубаметраў піламатэрыялаў — кіраўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства