Мінск 05:22

Праваабаронцы: Былы магілёўскі журналіст Яўген Глушкоў можа быць у ізалятары

Крыніца: pixabay.com

15 студзеня, Позірк. Былы магілёўскі журналіст і відэааператар Яўген Глушкоў “доўгі час не выходзіць на сувязь”, ён можа знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання, заяўляе каманда праваабаронцаў MAYDAY TEAM.

Са спасылкай на ўласныя крыніцы праваабаронцы паведамілі, што апошні раз Глушкоў звязваўся са знаёмымі 4 студзеня. Пасля гэтага ён знік — дома не з’яўляўся, нікому не пісаў і не стэлефаноўваўся.

Яўген Глушкоў у 1990-я і 2000-я працаваў на гарадскім тэлебачанні, пасля гэтага супрацоўнічаў з некалькімі гарадскімі парталамі.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года беларускія ўлады распачалі кампанію па ліквідацыі і крыміналізацыі незалежных СМІ, якая працягваецца да гэтага часу. Магчымасці працаваць у нацыянальнай юрысдыкцыі былі пазбаўлены дзясяткі рэспубліканскіх і рэгіянальных медыя. Многія з іх зараз працуюць на эміграцыі.

Паводле даных Беларускай асацыяцыі журналістаў, цяпер у няволі 34 прадстаўнікі СМІ.

Падзяліцца: